Моды33

Адкуль на шапках узяўся пампон?

Шапкі з пампонамі — звыклая частка нашага гардэроба. Сёння мы ўспрымаем яго як мілую дэталь. Але мала хто ведае, што гэты шарык мае доўгую гісторыю.

Фота: Vecteezy.com

Тэрмін «пампон» паходзіць ад французскага слова «pompon» і быў прыняты ў канцы XIX стагоддзя для абазначэння таго, што мы разумеем пад ім сёння — шарык, сабраны са мноства адрэзкаў нітак ці футра.

Гісторыкі сцвярджаюць, што правобраз пампона з'явіўся яшчэ ў эпоху вікінгаў. Пра гэта сведчыць знойдзеная ў Швецыі статуэтка бога ўрадлівасці Фрэйра. На галаве бажаства выразна бачны шлем або шапка з шарыкам на верхавіне.

Статуэтка бога ўрадлівасці Фрэйра. Фота: Wikimedia Commons

«Лайфхак» вязальшчыц

Аднак па-сапраўднаму масавым ён стаў дзякуючы шатландцам. Традыцыйныя шатландскія берэты, вядомыя як балмаралы, вязаліся па крузе. Калі майстры заканчвалі працу на верхавіне, заставаліся неахайныя канцы нітак і вузел. Каб схаваць гэты тэхнічны недахоп, вязальшчыцы прыдумалі не абразаць ніткі, а збіраць іх у пухнаты шар. Так недахоп ператварыўся ў стыльную дэталь.

Знешні выгляд сучаснага балмарала. Фота: Wikimedia Commons

Арыенцір на полі бою і «амартызатар» для галавы марака

Пампон мае таксама ваеннае мінулае. Дэкор у выглядзе шарыка з нітак ці футра стаў знакавым элементам у напалеонаўскай арміі пачатку XIX стагоддзя. Тады ён упрыгожваў ваенны галаўны ўбор — ківер (высокую суконную шапку).

Па колеры і форме пампона можна было імгненна вызначыць, да якой роты належыць салдат і род войска.

А вось у французскім флоце пампон набыў функцыю сродку індывідуальнай абароны.

Караблі таго часу мелі вельмі нізкія столі ў трумах і маракі пастаянна біліся галавой аб драўляныя бэлькі. Каб паменшыць колькасць траўмаў, на шапкі пачалі нашываць шары з воўны.

Курсанты школы французскіх ВМС вяртаюцца да аўтобусаў пасля парада на Дзень узяцця Бастыліі ў Парыжы. 14 ліпеня 2024 года. Фота: rtur Widak / NurPhoto via Getty Images

Гэтая практыка настолькі прыжылася, што нават калі караблі сталі больш прасторнымі, пампон застаўся важнай часткай формы французскіх маракоў.

Сімвал улады і знак сямейнага статусу

Цікава, што пампон служыў і знакам статусу ў царкоўнай іерархіі. Каталіцкае духавенства носіць чатырохвугольныя шапкі — берэты. Колер пампона на іх строга вызначае ранг: напрыклад, фіялетавы пампон носяць біскупы, а чорны — звычайныя святары. Але на чырвоным берэце кардынала пампона няма.

Берэт звычайнага ксяндза. Фота: Wikimedia Commons

А вось у карэнных народаў Анд у Паўднёвай Амерыцы па памеры і колеры пампонаў на вязаных шапках можна даведацца пра сямейнае становішча мужчыны.

Жыхар Анд у традыцыйнай шапцы — чульё (chullo). Фота: aracari.com

Модны аксесуар

Канчаткова пампон перайшоў у разрад моднага аксесуара падчас Вялікай дэпрэсіі 1930‑х гадоў. Людзям трэба было танна абнаўляць гардэроб, і рэшткі пражы выдатна падыходзілі для стварэння ўпрыгожанняў.

У 60‑х гадах XX стагоддзі пампоны сталі папулярныя ў англійскіх футбольных заўзятараў. Услед за імі эстафету падхапілі лыжнікі. Для іх шапка з пампонам стала культавым элементам экіпіроўкі.

Мадэль на подыуме падчас паказу калекцыі Жана Поля Гацье (сезон восень-зіма 2017—2018) на Тыдні моды ў Парыжы. Фота: Dominique Charriau / WireImage via Getty Images

Сёння шапка з такім дэкорам — гэта базавы элемент гардэроба, які ёсць як у калекцыях сусветных куцюр'е, так і ў многіх шафах. Трэнды мяняюцца хвалямі: гэтыя галаўныя ўборы то сыходзяць у цень, то трыумфальна вяртаюцца на подыумы.

Каментары3

  • Бартош
    23.11.2025
    навошта ужываць замежны "пумпон" калі у нас на весках казалі кутас, шапка с кутАсом. каля бераставіцы мая веска калі што
  • Gorliwy Litwin
    24.11.2025
    Бартош, дзякуй што нагадалі. Таксама ведаю гэтае слова
  • Рыгор
    24.11.2025
    Бартош, Так, менавіта кутас, здаецца гэтае слова было па ўсёй Гарадзенскай вобласьці.

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах42

Прэм'ер Літвы: Пацяплення ў адносінах з Беларуссю я не бачу, і для гэтага няма прычын1

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?89

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць