Свет11

ЗША патрабуюць поўнага выхаду Расіі з сербскай нафтавай кампаніі NIS

Злучаныя Штаты Амерыкі патрабуюць поўнага выхаду расійскага капіталу з сербскай нафтавай кампаніі Naftna Industrija Srbije для зняцця з яе санкцый. Пра гэта паведаміла міністр горназдабыўнай прамысловасці і энергетыкі Сербіі Дубраўка Джэдавіч-Хандановіч, піша Vreme.

NIS трапіла пад амерыканскія санкцыі ў пачатку 2025 года, аднак некалькі разоў увядзенне санкцый адкладалася. Найбольшая доля ў кампаніі належыць расійскай «Газпрам нафце» — 44,85%, яшчэ 11,3% — «Газпраму». Сербіі належыць 29,87% арганізацыі.

9 кастрычніка 2025 года NIS заявіла аб уступленні ў сілу амерыканскіх санкцый супраць кампаніі. У афіцыйнай заяве арганізацыі гаварылася, што NIS так і не атрымала спецліцэнзію Мінфіна ЗША для бесперабойнага вядзення аперацыйнай дзейнасці.

Па словах міністра, юрысты NIS звярнуліся да ўрада ЗША, аднак амерыканская адміністрацыя «ўпершыню выразна і недвухсэнсоўна заявіла, што хоча поўнай змены ўласнікаў расійскімі акцыянерамі».

На 16 лістапада запланавана пазачарговае пасяджэнне ўрада Сербіі з удзелам прэзідэнта Аляксандра Вучыча, каб прыняць «няпростае рашэнне» наконт магчымай нацыяналізацыі кампаніі.

NIS і нафтаперапрацоўчы завод пакуль не могуць працягваць працу, бо міністэрства не атрымала афіцыйнага дазволу нават на «адзін дзень» работы. 

Naftna Industrija Srbije (NIS) займаецца разведкай, здабычай і перапрацоўкай нафты і прыроднага газу. Акрамя таго, кампанія ажыццяўляе збыт нафтапрадуктаў і прадуктаў газу, а таксама займаецца рэалізацыяй праектаў у галіне нафтахіміі і энергетыкі. 

Каментары1

  • И шапочку
    17.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць