Спорт55

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф

Ганебны інцыдэнт здарыўся на матчы чэмпіянату Беларусі па футболе паміж «Віцебскам» і «Смаргонню».

Крысціян Інтсаэн. Фота: football.by

Форвард «Віцебска» Валерый Гарбачык назваў камерунскага абаронцу смаргонцаў Крысціяна Інтсаэна «чорным шымпанзэ».

За гэта арбітр сустрэчы Ігар Шумілаў паказаў форварду гасцей прамую чырвоную картку.

Цяпер яму пагражае дыскваліфікацыя на тэрмін ад 5 да 15 матчаў і (ці) часовая або бестэрміновая забарона на наведванне футбольных матчаў на пэўным стадыёне (стадыёнах) з адначасовым накладаннем штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічынь (2100—4200 рублёў)», паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

З «Віцебска» могуць зняць тры балы.

Сам Крысціян пракаментаваў football.by сітуацыю: «Не хацеў гаварыць пра гэтую сітуацыю пасля матчу, паколькі быў на эмоцыях, як гэта бывае пасля паражэнняў. І ў той жа час мне было вельмі непрыемна ад слоў, сказаных футбалістам «Віцебска». Калі я правільна памятаю, тады быў вуглавы, і адбылася жорсткая мужчынская барацьба, пасля якой Гарбачык упаў. Я адбег назад, каб не здарылася контратака. А ён казаў нешта, звязанае з маім колерам скуры. І не толькі я гэта чуў». 

Ён дадаў, што суддзя таксама гэта пачуў: «Так. Калі б ён не пачуў, то навошта яму адразу паказваць чырвоную картку? Паўтаруся, не толькі я гэта чуў».

Каментары5

  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.11.2025
    Мо проста азаронка пераглядзеўшы выйшаў на поле
  • Ж
    04.11.2025
    Gorliwy, ты ? Ты яшчэ й футбаліст ?
  • Filipp
    04.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць