Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?
Чытачы devby распавялі выданню пра тое, што іх запрашаюць у РАУС, каб зрабіць дактыласкапію.

15 кастрычніка журналісты devby апублікавалі гісторыю беларуса, якія цяпер жыве ў Польшчы і, нягледзячы на гэта, атрымаў на свой беларускі адрас запрашэнне зрабіць адбіткі пальцаў.
У паведамленні не гаварылася пра прычыны такой цікавасці да яго, затое была спасылка на закон № 236‑3 ад 4 лістапада 2003 года «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». Для візіту яму далі тэрмін у паўтара тыдня, папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі яго могуць прывесці прымусова.
Цяпер выданне ад чытачоў атрымала яшчэ некалькі паведамленняў пра запрашэнні да дактыласкапію:
«На мой адрас у Беларусі таксама прыйшоў лісток з патрабаваннем на працягу двух тыдняў з’явіцца на дактыласкапію. У паведамленні спасылка на закон аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, без падрабязнасцей. Жыву ў іншай краіне, ВНЖ маецца, але спецыяльных паведамленняў аб ім я нікуды не слаў. Праўда год таму паказваў яго пры перасячэнні беларускай мяжы».
Такое ж запрашэнне атрымаў яго знаёмы, які жыве ў Беларусі і ВНЖ іншых краін не мае.
«І ўжо схадзіў у РАУС. Там яму расказалі, што выйшаў нейкі закон, які абавязвае прайсці дактыласкапію ўсіх ваеннаабавязаных (гэты закон выйшаў яшчэ ў 2003 годзе — devby). Нават тых, хто не служыў і ў каго ваенны білет на руках (гэта якраз мой выпадак).
Знаёмы спытаў, а што будзе з тымі, да каго не дазвоняцца/не дапішуцца. Яму адказалі, што, маўляў, будуць шукаць, але ніякіх абмежаванняў для тых, хто не прайшоў дактыласкапію, нібыта няма», — распавёў ён.
Дакладна такое ж паведамленне прыйшло і сваяку іншага чытача. Ён таксама жыве ў Беларусі, не служыў і мае ваенны білет на руках, працуе медыкам. То бок усе тры кейсы аб'ядноўвае статус ваеннаабавязанага без службы ў арміі, заўважае devby.
Другі чытач жыве за мяжой. Выклік на дактыласкапію ён атрымаў праз блізкага сваяка — таму патэлефанавалі на мабільны.
«Проста папрасілі мяне прыйсці на адбіткі. Падстаў не называлі, тэрмінаў таксама, таму што сваяк сказаў, што мяне няма ў краіне. ВНЖ у мяне ёсць, але дзяржава пра яго нічога не ведае. І я не ваеннаабавязаны: у мяне на руках ваеннік з вызваленнем па медыцынскіх падставах».
Мужчына мяркуе, што выклік звязаны з тым, што ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па «народным артыкуле». Раней яго выклікалі на допыт.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Фашысцкі закон, прыгонны.