Грамадства2828

Літоўскі дэпутат: Офіс Ціханоўскай працуе не за літоўскі кошт, мы ўсяго толькі забяспечвалі ахову

Дэпутат Сейма Літвы Томас Тамілінас раскрытыкаваў у фэйсбуку рашэнне ўладаў краіны аб паніжэнні ўзроўню аховы Святланы Ціханоўскай. Палітык назваў гэта «стрэлам у нагу», піша «Радыё Свабода».

Томас Тамілінас. Фота: «Радыё Свабода»

«Паддацца папулісцкаму ціску і спыніць ахову лідаркі беларускага апазіцыйнага руху Святланы Ціханоўскай праз Дэпартамент бяспекі без папярэджання — гэта жудасная памылка знешняй палітыкі, знішчэнне працы, зробленай усімі ўрадамі з 2020 года. Усё скончыцца тым, што офіс ад’едзе ў Варшаву…», — напісаў Томас Тамілінас.

На яго думку, зніжаючы статус Ціханоўскай, Літва набліжае яе да звычайных няўрадавых арганізацый, такіх, якія ёсць у Вільні ў расіян.

«Калі ў нас не будзе Святланы, а яна будзе ў палякаў, то замежныя сталіцы не будуць звяртаць на нас столькі ўвагі», — перакананы палітык.

«Вільня стала значна больш уплывовай сталіцай таму, што тут працаваў офіс Святланы, таму гэта стрэл у нагу. Дарэчы, офіс працуе не за наш кошт, мы плацілі толькі за ахову. Сорамна», — заявіў Тамілінас.

Пра тое, што Літва прыняла рашэнне скараціць ахову лідаркі беларускай апазіцыі, у аўторак паведаміў партал LRT.lt.

Паводле крыніц партала, ахова Ціханоўскай і спадарожныя атрыбуты абыходзяцца дзяржаве прыкладна ў 1 мільён еўра на год: меркавана, у гэтую суму ўваходзіць кругласутачная фізічная ахова ў Літве і за мяжой, аўтамабілі для аховы, утрыманне месца жыхарства, выкарыстанне VIP-тэрміналаў у аэрапортах.

Каментары28

  • Назіральнік
    08.10.2025
    Адно з першага,што патрэбна будзе зарабіць Ураду Вольнай Беларусі, гэта выплаціць Летуве грошы за ахову Офіса. Каб не быць залежным ў гэтым пытанні.
  • Не галасі
    08.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    08.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць