Свет66

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы з еўрапейскімі лідарамі ў Капенгагене, дзе абмяркоўваліся пытанні гібрыдных атак, заявіў, што ў Балтыйскім моры амаль кожны дзень адбываюцца розныя інцыдэнты. Па яго словах, гэта ўжо трэба называць «новым тыпам вайны», а не проста правакацыямі ці асобнымі выпадкамі.

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls / Pool Photo via AP

Дональд Туск падкрэсліў, што ў рэгіёне пануе ілюзія: многія ўсё яшчэ лічаць, што вайны няма, але гэта не так.

«Некаторым з нас падабаецца выкарыстоўваць такія азначэнні, як поўнамаштабная агрэсія, інцыдэнты або правакацыя. Не, гэта вайна. Новы від вайны, вельмі складаны, але гэта вайна», — сказаў Туск.

Польскі прэм’ер нагадаў, што апошнія дні ў краіне было зафіксавана некалькі выпадкаў, якія непасрэдна пагражалі бяспецы. Апошні інцыдэнт адбыўся ў раёне Шчэцінскага порта. Акрамя таго, Польшча штодня сутыкаецца з масавымі спробамі незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, а таксама з нападамі на польскіх вайскоўцаў. Гэтыя атакі ўжо прывялі да чалавечых ахвяраў.

«Гэта наша вайна, і калі Украіна прайграе, гэта будзе азначаць наш правал», — падкрэсліў Туск.

Разважаючы пра сілы бакоў, ён адзначыў, што ў эканамічным, тэхналагічным і іншых аспектах Еўропа значна мацнейшая за Расію.

Але, паводле яго, галоўная псіхалагічная перавага Масквы ў тым, што расіяне гатовыя пакутаваць і несці ахвяры дзеля сваіх мэтаў. Еўропа ж часта не дэманструе дастатковай рашучасці і мэтанакіраванасці.

Завяршаючы выступ, Туск зрабіў жорсткае папярэджанне: Польшча, ведаючы гістарычны і геапалітычны досвед, разумее намеры Расіі. І калі яна пераможа ва Украіне, гэта стане пагрозай не толькі для Польшчы, але і для ўсёй Еўропы. «У гэтым я не маю ніякіх сумневаў», — сказаў ён.

Тым часам агенцтва Bloomberg паведаміла, што на фоне гэтых заяваў польскія ўлады загадалі расійскаму судну пакінуць тэрытарыяльныя воды краіны. Карабель быў заўважаны ўсяго за 300 метраў ад газаправода, які злучае марскую платформу з мацерыком. У Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы і спецслужбах гэта назвалі чарговым эпізодам «ціхай вайны», якую Расія вядзе супраць краіны.

Каментары6

  • развязали руки путину
    02.10.2025
    Туск это понял только тогда, когда залетело в Польшу 23 российских дрона, а трамп одобрил этот залёт, просто сказав - " ну вот началось", а рубио поставил жирную точку - " это была ошибка России", тем самым дав понять, что это - дело только Польши. По факту, НАТО, осталось только на бумаге.
    После такой реакции США, даже побоялись активировать 5 статью НАТО и решили попричитать в рамках 4 статьи устава НАТО.
    О чём и поодолжает причитать Туск.
  • Газ і нафта
    02.10.2025
    Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск прачнуўся і крычыць аб небяспецы, астатняя Еўропа спіць і бачыць салодкія сны, як яна купляе расейскія газ і нафту.
  • Карціна маслам!
    03.10.2025
    Газ і нафта, Пуцін з Пазьняком сказалі не баяцца: вайны не будзе.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку37

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку37

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць