Свет11

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка

Паводле ўдзельнікаў рынку, такая жорсткасць у кантролі можа сведчыць пра пераход Казахстана да новай палітыкі: строгае і паслядоўнае выкананне заходніх санкцый у дачыненні да Расіі. У выніку павялічваецца колькасць фур, што альбо захраслі ў адстойніках, альбо шукаюць абходныя маршруты праз іншыя краіны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

На мяжы Казахстана і Расіі сфармаваліся шматкіламетровыя чэргі з фур, што везлі грузы з Кітая. З сярэдзіны верасня мытныя органы Казахстана ўзмацнілі праверкі тавараў падвойнага прызначэння, падсанкцыйнай прадукцыі, электронікі і заходніх брэндаў.

Паводле перавозчыкаў, адбываецца істотны зрух у транзітнай палітыцы краіны: Казахстан пачаў значна больш строга выконваць санкцыйны рэжым, уведзены краінамі Захаду ў дачыненні да Расіі.

Прадстаўнік лагістычнай кампаніі СЛК Максім Ямелін у інтэрв'ю «Коммерсант» адзначае: «Пагранічнікі значна актывізавалі дзейнасць па прадухіленні кантрабанды. Гэта звязана з узмацненнем кантролю за правозам тавараў, што падпадаюць пад санкцыі, і тавараў падвойнага прызначэння».

Пры гэтым з расійскага боку таксама сталі больш жорсткімі праверкі грузаў. 

 «Адназначна можна сказаць, што гэта не часовы збой, а, хутчэй, новая рэальнасць — узмацненне жорсткасці кантролю і ўсё большае выкананне санкцый заходніх краін», — падсумаваў сітуацыю Ямелін.

Кіраўнік аддзела лагістыкі YM Trans Group Аляксандр Азац'ян кажа, што на аўтамабільным пункце пропуску «Маштакава» паміж Казахстанам і РФ зараз знаходзіцца дзве-тры тысячы грузавікоў. А па словах крыніцы «Коммерсанта», гаворка ідзе аб 7,5 тысячы грузавікоў.

Каментары1

  • Казахстан понял
    02.10.2025
    Казахстан понял, в какую сторону лодка качнулась....

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць