Грамадства11

Махляры сталі званіць людзям ад імя службы падтрымкі 115.бел

Апошнім часам павялічылася колькасць тэлефонных званкоў ад ашуканцаў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі кантакт-цэнтра «Мая Рэспубліка: 115.БЕЛ». Пра гэта паведамілі ў цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Натэла Абразцова, спецыялістка па рэкламных камунікацыях Цэнтра інфармацыйных тэхналогій, падкрэсліла, што каб не стаць ахвярай гэтых махляроў, важна памятаць пра гэтыя рэчы:

  • Сапраўдныя супрацоўнікі 115.бел не тэлефануюць і не пішуць у месенджары, каб запытаць якія-небудзь коды.
  • SMS-коды, якія прыходзяць у паведамленнях, прызначаныя толькі для асабістай рэгістрацыі ў мабільным дадатку «Мая Рэспубліка: 115.бел». Нават калі чалавек тэлефануе вельмі пераканаўча, называе імя ці іншыя асабістыя даныя, нельга перадаваць яму SMS-коды.
  • Адзіная мэта тэлефанавання сапраўдных супрацоўнікаў 115.бел — даведацца, ці задаволеныя жыхары дамоў якасцю абслугоўвання пасля падачы заяўкі.

Каментары1

  • Ёсік
    17.09.2025
    Усё ж не званіць, а тэлефанаваць.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць