Новая крама будзе размяшчацца ў гандлёвым цэнтры Green у мікрараёне Чыжоўка. Раней на гэтым месцы знаходзіўся салон мэблі «Амі Мэбля» ад фабрыкі «Лагуна». Пляцоўка вызвалілася ў сярэдзіне лета, а ў пачатку верасня на закрытых ралетах з’явіўся банер з інфармацыяй пра адкрыццё Mile, піша Office Life.

Сетка Mile належыць кампаніі «Астамбуд», сямейнаму бізнэсу сям’і Кальцовых. Акрамя Mile, кампанія таксама валодае сеткай крам для дома York.
Усяго пад брэндам Mile ў Беларусі працуюць 10 гіпермаркетаў у Мінску, Гродне, Брэсце і Маладзечне.
Кампанія ўжо пачала пошук персаналу для новай крамы. На сайце rabota.by адкрытыя вакансіі: спецыяліст па ўліку, супрацоўнік па працы з кліентамі, старшы касір, прадавец-кансультант. Падобныя вакансіі адкрытыя і для гандлёвага цэнтра «Чэрвеньскі», што сведчыць пра магчымае хуткае адкрыццё яшчэ адной крамы Mile там.
Раней, у сярэдзіне жніўня, паведамлялася, што ў ГЦ «Чэрвеньскі» з’явіцца першы афлайн-магазін беларускага анлайн-рытэйлера 21vek.by, з фарматам, які спалучае open space і гатовыя інтэр’ерныя рашэнні.
Каментары