Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды
5 верасня старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Дзмітрый Пантус, адказны за супрацоўніцтва з Угандай, правёў працоўную сустрэчу з дзяржаўным міністрам сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства гэтай краіны Брайтам Рвамірамай.

Фота: t.me/vpkgovby
На сустрэчы абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі:
- сумесныя праекты ў галіне агратэхналогій і забеспячэння харчовай бяспекі;
- выкарыстанне беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і яе адаптацыя да ўмоў Уганды;
- пастаўкі сельскагаспадарчай сыравіны (какава-бабы, тытунь, фруктовае пюрэ) для беларускай прамысловасці.
Беларусь, як было заяўлена, гатовая пашыраць узаемавыгаднае партнёрства і дзяліцца вопытам у сферы ўсебаковага супрацоўніцтва, улічваючы вялікі патэнцыял абедзвюх краін.
Бакі таксама дамовіліся разгледзець магчымасць візіту беларускай дэлегацыі ў Уганду для правядзення дэталёвых перамоў з мясцовымі вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Каментары
Якія санкцыі, мірная ж прадукцыя для мальчіков на сво.
Сельхозтэхніка - традыцыйны фігавы лісток для перавозкі зброі.
Ну, можно и калаши на кофе поменять, правда качество кофе будет плохим......