Грамадства2424

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

«Чалавек года» ў Гомельскай вобласці давала інтэрв'ю прапагандыстам, хвалілася поспехамі і казала, што бярэ прыклад з Лукашэнкі. А цяпер апынулася на лаве падсудных.

Таццяна Бялян. Фота: «СБ»

У Добрушы ўжо другі раз за год судзілі былую дырэктарку ўзорнага калгаса «Завідаўскае». У маі жанчыну ўжо асудзілі на 4 гады калоніі за ўтойванне падзяжу. Як аказалася, калгас быў не зусім узорным: дырэктарка 12 гадоў рабіла фальшывыя справаздачы і махлявала з лічбамі. Так яна схавала падзеж больш за 380 галоў жывёлы.

Але дырэктарка займалася не толькі падробкамі. Яна яшчэ тэрарызавала падначаленых. На першым судзе стала вядома, што яна збіла сваю галоўную бухгалтарку і кінула ў яе настольным гадзіннікам. Пацярпелая спрабавала звольніцца, але дырэктарка яе не адпускала.

Ужо пасля суда высветлілася, што бухгалтарка была не адзінай ахвярай кіраўнічкі. Яна зноў апынулася на лаве падсудных. На гэты раз пацярпелымі выступілі трое супрацоўнікаў. Адного з іх дырэктарка нават спрабавала карміць сіласам. З астатніх здзекавалася іншымі спосабамі. У гаспадарцы яе нават нібыта называлі «барыняй».

Вось як апісвае гэтыя выпадкі пракуратура:

«Абвінавачаная ў машынна-трактарным парку схапіла трактарыста за адзенне і пачала штурхаць з боку ў бок, пакуль ён не ўпаў на спіну. Затым яна паставіла сваё калена яму на грудзі і нанесла не менш за два ўдары рукой па целе. Яна завяла мужчыну ў дыспетчарскую, дзе прыціснула яго сталом да сцяны, прычыніўшы яму фізічны боль і збіццё.

Двойчы хапала брыгадзірку малочна-таварнай фермы за адзенне ў вобласці грудзей і спрабавала засунуць ёй у рот сілас, а ў другім выпадку нанесла ёй не менш за адзін удар па галаве».

Акрамя таго, яна як мінімум двойчы збіла ветэрынара ў сябе ў кабінеце.

Віну кіраўніца не прызнала, але суд вынес абвінаваўчы прысуд. Які менавіта, невядома. У сюжэце рэгіянальнага ТБ пракурор казаў пра чатыры гады калоніі і штраф 400 базавых (16 800 рублёў). Але гэта дакладна той жа прысуд, які яна атрымала на першым судзе па падзяжу жывёлы.

Прозвішча двойчы асуджанай дырэктаркі дзяржаўныя СМІ не называюць. Але затое назвалі гаспадарку — «Завідаўскае». Гэтым калгасам шмат год кіравала Тацяна Бялян. Яна была зоркай дзяржаўнай прэсы. Актыўна давала інтэрв'ю пра поспехі гаспадаркі. Казала, што перадавікам купляе білеты на канцэрты і пуцёўкі ў санаторыі. А яшчэ каментавала выступы Лукашэнкі і казала, што бярэ з яго прыклад.

Чыноўнікі таксама ўпадабалі Бялян. Яны ўзнагароджвалі яе рознымі дыпломамі і званнямі, у тым ліку званнем «Чалавек года Гомельшчыны» ў 2023 годзе. 

Дарэчы, на другі суд над Бялян звезлі кіраўнікоў мясцовых калгасаў — для прафілактыкі. 

Каментары24

  • Зашквар, але норма для рэжыму
    05.09.2025
    такія скоцкія адносіны да падначаленых і таксічны клімат. Трэнды на такі стыль кіравання задаецца зверху. І пакуль людзі не пачнуць глядзець далей свайго носа, і не зразумеюць, адкуль ногі растуць - нічога не зменіцца. Людзі, прачынацеся! Не давайце да сябе аднасіцца як да скату
  • Ян
    05.09.2025
    Пасля выбуху ў Чарнобылі маю бабулю і дзядулю перасялілі ў вёску ў Добрушскім раёне. Калі я быў малы, то на лета мяне туды прывозілі бацькі з Менска, так сама там яшчэ жыла родная сястра майго бацькі са сваёй сям'ёй.
    Дык вось, добрушскі раён - гэта маленькая расея. Бацька з цёткай заўсёды нас пужалі маскалямі і расказвалі ўсялякія гісторыі, што Балабанаў бы пазайздросціў.
    Для прыклада мой страечны брат дапамагаў нешта зрабіць у вёсцы суседзям, яны паклікалі яго за стол, за якім елі сабачаціну. Брат вядома збег аддуть, але высновы самі рабіце.
  • Кушай сілас - будзеш сільны як Саша
    05.09.2025
    Адразу бачна, наш чалавек😂 Чалавек года, гэта ў краіне дзе нічога ніколі, мыш не праскочыць. Падабайку паставіў - мянты на парозе, а тут 12 год "скрывала" 400 галоў. Кушайце мяса галоў - будзеце усё харашо у вас!

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам24

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме24

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»12

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам24

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць