Пра рашэнне працягнуць дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Новы тэрмін дзейнасці зоны — з 6 верасня па 4 снежня.

Буферная зона прызначаная для абароны дзяржаўнай мяжы і супрацьдзеяння кантрабандзе, у прыватнасці для стрымлівання нелегальнай міграцыі. Яна была ўведзеная ў чэрвені мінулага года, з таго часу тэрмін яе дзеяння неаднаразова падаўжалі.
Зона ахоплівае ўчастак мяжы даўжынёй 60,67 кіламетра, які знаходзіцца пад кантролем памежных атрадаў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чарэмшы. На адной частцы (44,55 км) зона сягае ўглыб Польшчы на 200 метраў, а на іншай (16,12 км) — на два кіламетры. Прысутнасць у зоне без спецыяльнага дазволу забароненая.
Каментары