Увечары 5 верасня цана золата ўстанавіла новы рэкорд. На біржы Comex яна ўпершыню перавысіла $3650 за тройскую унцыю. Гэта ўжо чацвёртае падаражанне каштоўнага металу менш чым за тыдзень з пачатку верасня.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images
На максімуме золата таргавалася вышэй за адзнаку $3652 за тройскую ўнцыю. Затым цана стабілізавалася, і раніцай 6 верасня на спотавым рынку золата каштавала каля $3590 за ўнцыю.
Папярэдні рэкорд каштоўны метал устанавіў 3 верасня, калі цана на максімуме склала $3616,9 за ўнцыю. А з пачатку года яна вырасла больш чым на 35%.
Каментары