Культура11

«Мы вярталі адчуванне падмурку». У Вільні прэзентавалі перавыданне «Майстроўні», якая вяртала беларусам іх мову і культуру

Прэзентацыя новага выдання кнігі Сяргея Дубаўца «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» адбылася 5 верасня ў Вільні. Таксама сябры былой «Майстроўні» — Сяргей Дубавец, Вінцук Вячорка і Сяргей Харэўскі — абмеркавалі, чаму цяпер не ўдаецца тое, што атрымлівалася ў 80-х гадах, і ці будзе іх вяртанне, піша Радыё Свабода.

Сяргей Дубавец. Фота: Радыё Свабода

Кніга «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» упершыню выйшла 10 гадоў таму ў серыі «Бібліятэка Свабоды» невялікім накладам. Цяпер яе выпусціла выдавецтва Kamunikat.org, якое не ўпершыню друкуе кнігі, што рыхтаваліся на Радыё Свабода.

Як падкрэсліў на прэзентацыі ў віленскай краме «Кропка» выдавец Яраслаў Іванюк, новая кніга пра «Майстроўню» і яе актывістаў перавыдадзеная таму, што застаюцца актуальнымі мэты і досвед моладзевай суполкі, якая ў 1980-х дала новы штуршок беларусізацыі.

«Шмат тады што атрымалася зрабіць, і пра гэта трэба пісаць. Таму вартая перавыдання і такая кніга», — перакананы выдавец Яраслаў Іванюк.

Аўтар кнігі Сяргей Дубавец распавёў пра тое, як утварылася «Майстроўня».

«Кніга ўключае гісторыі больш як 50 чалавек, некаторыя ўжо не жывыя, як Міхал Анемпадыстаў, Віктар Івашкевіч. Галоўнае — героі кнігі распавядаюць пра тое, як яны сталі свядомымі беларусамі. А хто такі «свядомы беларус»? Гэта той, хто для Беларусі нешта робіць, а не толькі гаворыць па-беларуску», — пачаў успаміны пра «Майстроўню» Сяргей Дубавец.

Паводле аўтара кнігі, у пачатку 80-х гадоў з’явілася пакаленне нефармалаў, якое ён назваў «нябітым пакаленнем».

«Хоць КДБ нікуды не знік, але час быў усё ж іншы. Кожны з нас па-рознаму ішоў да сваёй «Майстроўні», але большасць былі тыя, каго несла ў гэтую тэму лёсам».

Фота: Радыё Свабода

Паводле Сяргея Дубаўца, справа пачалася са спеваў беларускіх песень. І праз вяртанне да народных традыцый сябры «Майстроўні» самі прыйшлі да беларушчыны і вярнулі да Беларусі тысячы беларусаў.

«Гэта быў вынас беларускай ідэі ў публічную прастору, — кажа Сяргей Дубавец. — І гэта не толькі спевы. Харэўскі чытаў лекцыі пра краіны сапраўднай дэмакратыі, былі лекцыі па гісторыі, культуры. Да нас увесь час далучалася больш людзей. Мы ўдзельнічалі ў археалагічных працах у Мірскім замку, у Мінску. І паступова аказалася, што такія самыя супольнасці ўзнікаюць у Гродне, Полацку, у іншых месцах краіны».

Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец і Сяргей Харэўскі. Фота: Радыё Свабода

У выніку ўжо ў другой палове 80-х гадоў у Беларусі змаглі сабрацца вальныя соймы беларускіх суполак, падобных да «Майстроўні». Паводле Сяргея Дубаўца,

«Майстроўня» стала адной з прыступак да стварэння Беларускага народнага фронту.

Пасля прэзентацыі адбылася шчырая размова пра тое, чаму не ўдалося давесці да перамогі справу беларусізацыі і ці ёсць на гэта шанец у будучыні.

Вінцук Вячорка. Фота: Радыё Свабода

Былы майстроўца, экс-палітык, вядомы папулярызатар беларускай мовы Вінцук Вячорка падзяліўся прынцыпамі, якія былі ўласцівыя маладзёвай суполцы і могуць спатрэбіцца актывістам новай хвалі беларусізацыі.

  • «Мы нікога не душылі за дрэнную беларускую мову.
  • Не крыўдавалі за моўныя праўкі.
  • Займаліся моватворчасцю. Так, слова «маладзёвы» праз «Майстроўню» выцесніла ранейшае «маладзёжны».
  • У нас была стыхійная традыцыя не выбіраць начальства, што дапамагала павышаць актыўнасць».

Вячорка згадаў, як па ініцыятыве Віктара Івашкевіча сябры «Майстроўні» пачалі збіраць подпісы за беларускую мову ў школах, бо тады ў Мінску не было ніводнай беларускай класы. Аказалася, што ідэя мае падтрымку.

«За пару тыдняў мы сабралі 900 подпісаў і зразумелі, што ўсё можна. Тады ў 108-й школе ў Сляпянцы ўлады адкрылі першую беларускую класу», — прывёў Вінцук Вячорка прыклад эфектыўнасці «Майстроўні».

Да размовы далучылася вучаніца беларускай гімназіі, якая ў Вільню прыехала з Віцебска. Паводле Уршулі, нават у іх гімназіі некаторыя вучні гавораць па-расійску. Ці не дарэмныя былі намаганні актывістаў «Майстроўні»?

Сяргей Дубавец не лічыць, што справа не атрымалася, і мяркуе, што досвед «Майстроўні» будзе паўтораны.

«У нас атрымаўся цуд. Цуд у тым, што мы думалі пра адно — пра палітыку, але аказалася, што гэта можна запусціць праз спевы, праз фальклор. Бо фальклор жа насычаны тым самым — беларускасцю».

Аўтара кнігі падтрымаў і Вінцук Вячорка: «Мы вярталі адчуванне падмурку».

«Ідэі і ідэалы засталіся, іх ніхто не знішчыў», — пагадзіўся з сябрамі Сяргей Харэўскі.

Новае выданне кнігі Сяргея Дубаўца «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» можна набыць у віленскай краме «Кропка» або замовіць праз інтэрнэт на Kamunikat.org.

Каментары1

  • Валянтына
    07.09.2025
    Харевский не мог другие штоники надеть на презентацию?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса5

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх30

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса5

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць