21-гадовы беларускі футбаліст Максім Кірэеў будзе гуляць за «Мехелен».

Працоўнае пагадненне з «Мехеленам» разлічана на чатыры гады. Па некаторых даных, сума трансферу склала 800 тысяч еўра, піша football.by.
У пяці праведзеных паядынках чэмпіянату новая каманда беларуса набрала восем балаў і займае шостае месца ў табліцы.
Апошнім клубам Кірэева быў «Льерс» (другі дывізіён), у складзе якога паўабаронца за два сезоны правёў 40 матчаў, забіў шэсць галоў і аддаў чатыры выніковыя перадачы.
У вышэйшых дывізіёнах еўрапейскіх чэмпіянатаў беларускае прадстаўніцтва не надта вялікае.
У вышэйшых дывізіёнах у Еўропе беларусы гуляюць у Балгарыі (два чалавекі), Босніі і Герцагавіне (1), Грэцыі (1), на Кіпры (1), Партугаліі (1), Польшчы (2), Сербіі (1), Славеніі (1).
Што да краін былога СССР, то найбольшая дыяспара ў вышэйшым дывізіёне Казахстана (15), у Расіі (8), Кыргызстане (8). Малдова (3), Літва (2), Грузія (1), Арменія (1).
Каментары