Украінская разведка: Беларусь не хоча пакрываць расійскі паліўны дэфіцыт
У Расіі цяпер адзначаецца паліўны крызіс: з-за вываду ўкраінскімі дронамі са строю некаторых НПЗ не хапае бензіну, з-за чаго ў некаторых рэгіёнах уводзяць талонную сістэму. Аптовыя цэны з пачатку жніўня падняліся на 8 % і нават забарона экспарту паліва не дапамагла стабілізаваць сітуацыю.

Беларусь, якая магла б часткова пакрыць дэфіцыт, не спяшаецца нарошчваць пастаўкі, паведамляе Служба знешняй разведкі Украіны. Па-першае, яе НПЗ маюць абмежаваныя магутнасці: у год вырабляецца каля 3—4 мільёнаў тон бензіну, з якіх палова ідзе на ўнутраныя патрэбы, а Расія толькі за месяц спажывае каля 3 мільёнаў тон.
Па-другое, эканамічна Мінску выгадней прадаваць паліва на іншыя рынкі — у Кітай, Індыю ці Афрыку, дзе цэны значна вышэйшыя ($1 300 — 1 900 за тону), у той час як у Расіі прапануюць менш за $1000. У выніку нават падчас крызісу ў 2024 годзе Беларусь паставіла ў Расію ўсяго 3 тысячы тон бензіну, што складае толькі 0,1 % яе месячнай патрэбы.
На гэты момант сутыкнуліся з недахопам бензіну як мінімум тры рэгіёны Расіі і анексаваны Крым: па талонах пачалі прадаваць паліва на АЗС Крыма і Забайкалля, у Прымор'і да заправак сталі выстройвацца шматгадзінныя чэргі, а на Курыльскіх астравах продаж бензіну ў панядзелак прыпынілі зусім.
МЗС Славакіі прыгразіла, што праз удары па нафтаправодзе «Дружба» пацярпіць сама Украіна
У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень
УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці
Пасля атак украінскіх дронаў спынілі працу два буйныя расійскія НПЗ
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Приходится всю, свою нефть бросать на переработку для анутренних нужд.