Пра прызнанне інфармацыйнага рэсурса BelVarta «экстрэмісцкім фармаваннем» паведаміў тэлеграм-канал, набліжаны да ГУБАЗіК.

Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнана і забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб’яднаных пад назвай BelVarta на ўсіх інтэрнэт-платформах.
Аўтары BelVarta пішуць пра расійска-украінскія адносіны, вайну ва Украіне і беларускі ўдзел у ёй. Паводле інфармацыі МУС, да праекта мае дачыненне Дыяна Германовіч.
У тэлеграм-канале BelVarta — больш за 5 тысяч падпісчыкаў.
За супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары