Свет44

У Літве ўрад аб'явіў бітву за ўраджай

Урад Літвы абвясціў надзвычайную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню на ўсёй тэрыторыі краіны з-за працяглага дажджлівага перыяду ў час актыўнай вегетацыі раслін. Адказным за правядзенне надзвычайных мерапрыемстваў прызначылі міністра сельскай гаспадаркі.

Фота ілюстрацыйнае

Гэтае рашэнне, як мяркуецца, дазволіць больш арганізавана аказваць дапамогу фермерам, якія пацярпелі ад стыхіі. Каб атрымаць кампенсацыю, фермеру неабходна падаць заяву кіраўніку мясцовага самакіравання, дадаўшы дакументы, што пацвярджаюць уласнасць, памер шкоды і абставіны, звязаныя з надзвычайнай сітуацыяй. Кампенсацыі будуць выплачвацца з дзяржаўных і мясцовых сродкаў.

Да ўрадавага рашэння 14 самакіраванняў ужо самастойна ўвялі лакальныя надзвычайныя сітуацыі, бо з-за лішку вільгаці загінула або пагоршала якасць 50—70% ураджаю. У многіх месцах тэхніка не можа заехаць у палі, таму фермеры не змогуць пасеяць азімыя, як належыць, да 15 жніўня.

Працяглыя дажджы ў Літве пачаліся яшчэ ў канцы мая 2025 года. За ліпень у сярэднім выпала 141,4 мм ападкаў (168 % кліматычнай нормы), у асобных месцах — у 2—3 разы больш. Ліпень стаў трэцім па вільготнасці ў гісторыі назіранняў, а сумарная колькасць ападкаў за чэрвень—ліпень (222,6 мм) — адной з найвялікшых за ўвесь час.

Каментары4

  • Жыгуль
    14.08.2025
    Я мабыць чагосьці не разумею, але ў нашых шыротах чым больш ападкаў, тым лепей раслінам, тым большы ураджай. Якая яшчэ "бітва"?
  • Гора-садавод
    14.08.2025
    Жыгуль , так гэта калі ў прыдзелах нормы. А калі амаль у два разы больш ападкаў гэта ж ня проста "паліла", гэта літаральна змывае ўсё і ураджай проста ў глебе пачынае гніць. Як вось у нас ліла нядаўна, дык у нас уся бульба пагніла, бо агарод выглядаў амаль як возера
  • Янка
    14.08.2025
    Жыгуль , здаецца, што у вашай хаце ніколі не было хатніх раслін

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць