Грамадства99

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Жыхароў прыватнага сектара эвакуявалі.

Ілюстрацыйнае фота Getty Images

У ноч на панядзелак, 4 жніўня, у Рэчыцы ўлады эвакуявалі жыхароў дамоў у прыватным сектары ў раёне завода металічных вырабаў пасля падзення беспілотніка, піша «Флагшток».

Паводле слоў мясцовых жыхароў, сілавікі прыехалі каля апоўначы, каб правесці эвакуацыю.

«Ці то на правадах завіс дрон, ці то недзе заблытаўся. Не здэтанаваў. Вуліцу абгарадзілі, жыхароў вывелі за агароджу. Потым прыехалі сапёры і ўзялі яго. З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі», — расказаў адзін з суразмоўцаў. Другая крыніца пацвердзіла, што пазней бачыла міліцэйскую агароджу на ўчастку вуліцы Горкага ў прыватным сектары ў раёне завода.

Месца падзення БПЛА, жоўтым колерам пазначаны меркаваны раён падзення. Інфаграфіка Флагштока

Ніводная афіцыйная крыніца не праінфармавала пра інцыдэнт. Аб крымінальнай справе, як гэта было з падзеннем БПЛА ў Мінску, таксама не паведамлялася.

Інцыдэнт адбыўся падчас чарговай расійскай масіраванай атакі на Украіну, але ў тую ноч украінскія маніторынгавыя каналы не заўважылі залётаў расійскіх БПЛА ў Гомельшчыну — аднак зафіксавалі некалькі вылетаў дронаў з тэрыторыі Беларусі ў Чарнігаўскую вобласць.

Да таго ж у ноч на 4 жніўня характэрны гук «як у мапеда» чулі каля вёскі Грабоўка ў Гомельскім раёне.

Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала eRadar, траекторыя расійскіх БПЛА той ноччу была незвычайнай: беспілотнікі фіксаваліся пры вылеце з паветранай прасторы Беларусі ў кірунку Украіны.

Каментары9

  • Маўчым далей
    05.08.2025
    Дзякуй што хаця б людзей эвакуявалі.
  • Заслужылі
    05.08.2025
    Tut, у Каменнай Горцы кватэры атрымалі міліцыянты, губазік, амап, кдбшнікі, суддзі, служба бяспекі прэзідэнта. Калі сярод іх яшчэ раз выбухне чарговы дрон, няхай маўчаць далей. І жонкі іх няхай маўчаць. І дзеці іх дарослыя няхай маўчаць. Не заслужылі рот адкрываць. Павінны моўчкі сядзець пад выбухамі. Заслужылі.
  • Верасень 2025
    05.08.2025
    Пакрыху пуцiн i яго лукашатыя пасобнiкi рыхтуюць Беларусь да ўцягвання ў вайну.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць