Гісторыя

Навукоўцы знайшлі пахаванне на самых старажытных могілках у Беларусі

Археалагічны сезон для беларускіх навукоўцаў працягваецца нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я. Як ідуць раскопкі пасярод возера Сялява, расказала расійскае выданне Sputnik.

Найденный на раскопках зуб человека - Sputnik Беларусь, 1920, 04.08.2025
Фота з асабістага архіва Аляксандра Вашанава

У ходзе комплекснага даследавання археалагічных помнікаў на востраве, што знаходзіцца на возеры Сялява ў Крупскім раёне, беларускія навукоўцы прыступілі да раскопак на гарадзішчы ранняга жалезнага веку.

У папярэднія гады на тэрыторыі гарадзішча археолагі знаходзілі старажытныя пахаванні, у тым ліку і самае старажытнае на беларускай тэрыторыі, якое адносіцца да эпохі мезаліту. На гарадзішчы было выяўлена і пахаванне позняга неаліту, якое адносіцца да культуры шнуравой керамікі, а таксама пахаванне днепрадзвінскай культуры ранняга жалезнага веку.

Летась пасля дадатковых пошукаў сукупнасць знаходак з гэтага аб'екта дазволіла гісторыкам казаць пра тое, што гэта самыя старажытныя могілкі на беларускай тэрыторыі.

Старажытнае пахаванне

«Для таго, каб удакладніць стратыграфію аб'екта, заляганне аб'ектаў па пластах, прасачыць наяўнасць матэрыялаў каменнага веку, быў закладзены раскоп на гарадзішчы ў зоне, якая яшчэ не даследавалася», — расказаў навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАНБ Аляксандр Вашанаў.

Па яго словах, на ўзроўні чацвёртага пласта былі знойдзеныя часткі шкілета, у прыватнасці асобныя фрагменты чэрапа, ніжняй сківіцы, зуб, частка трубчастай косткі, фаланга пальца.

Археолаг звярнуў увагу, што пакуль нельга зусім дакладна казаць, што гэта: разбуранае пахаванне ці пераадкладзеныя парэшткі з іншых слаёў.

Аналіз ДНК

«Пакуль не знойдзеныя матэрыялы, спадарожныя пахаванню. Знойдзеныя кераміка, металічныя вырабы, у прыватнасці, посахападобная шпілька, прасліца», — распавёў Аляксандр Вашанаў.

Ён удакладніў, што датаваць знойдзенае пахаванне пакуль нельга, але знойдзеныя фрагменты шкілета дазваляюць правесці аналіз на ДНК.

Найденный на раскопках зуб человека - Sputnik Беларусь, 1920, 04.08.2025
Знойдзены на раскопках зуб чалавека. З асабістага архіва Аляксандра Вашанава

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што на гарадзішчы былі знойдзеныя пахаванні ад эпохі мезаліту аж да ранняга Сярэднявечча. Таму датаванне дапаможа правесці знойдзены зуб, з якога можна атрымаць ДНК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць