Грамадства1616

У Вільні збілі журналіста Malanka Media

На журналіста Malanka Media напалі проста на вуліцы — з ягоных слоў, без папярэджання і на тое прычыны. Інцыдэнт адбыўся ў віленскім раёне Жырмуны, паведамляе Malanka Media ў сваім тэлеграм-канале.

Мікалай (імя хлопца зменена) вяртаўся з працы, калі да яго падышла група нецвярозых людзей. Адзін з іх, верагодна, палічыў, што хлопец здымае яго на тэлефон, калі ён пераключаў музыку на прыладзе, — і раптам ударыў. Нешта выкрыкваючы на літоўскай мове, ён нанёс беларусу мінімум тры ўдары кулаком па твары і ўцёк.

Хуткую выклікалі відавочцы сцэны, хлопец быў дастаўлены ў цэнтр сківічна-тварнай хірургіі. Медыкі дыягнаставалі ў пацярпелага ірваную рану ніжняй губы і рассячэнне верхняй, удар мяккіх тканак і пашкоджанні дзясны і зубоў. Дактары наклалі яму каля дзясятка швоў.

Журналіст сам падаў заяву ў паліцыю. Па факце здарэння будзе пачата расследаванне па крымінальнай справе.

Каментары16

  • mp
    25.07.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Jan
    25.07.2025
    Вангую што нікога не знойдуць
  • Цемшчык
    25.07.2025
    хіба паглядзелі іх ,,канал,, , які немагчыма глядзець )))

Цяпер чытаюць

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп павялічыць пошліны для Індыі за перапродаж расійскай нафты

Мінінфарм забараніў кнігі Муракамі і Бёрджэса9

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?2

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію6

Заслужаная артыстка Беларусі прызнавалася ў любові да Адэсы. А цяпер сыграла ў прапагандысцкім фільме «пра СВА»10

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?5

Беларусь рэзка павялічыла імпарт расійскіх сыроў7

Ціханоўскі заклікаў беларускую дыяспару выходзіць на пікеты64

Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць