Вайна11

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона

Баец УСУ, атрымаўшы цяжкае раненне на фронце, выбраўся з акружэння на электраровары. Транспарт яму даставілі проста на перадавую з дапамогай дрона. Аперацыю правялі байцы ўкраінскага батальёна «Рубеж».

Рубеж

Як распавёў малодшы лейтэнант Мікалай Грыцэнка, начальнік штаба брыгады, баец з пазыўным «Танкіст» быў адзіным жывым сярод чатырох украінскіх салдат, якія трымалі гэту пазіцыю. Ён заставаўся адзін на гэтай пазіцыі каля 5 дзён і быў цалкам акружаны — «вораг быў спераду, ззаду і на абодвух флангах, паведамляе УНІАН.

«Пад’ехаць туды на тэхніцы немагчыма, бо ўсюды вораг. Выйсці самастойна ён таксама не мог, бо да бліжэйшай пазіцыі яму трэба было ісці паўтара кіламетра. У яго стане, з раненнямі ніжніх канечнасцей, ён бы проста не дайшоў», — распавёў Грыцэнка.

Грыцэнка сказаў, што яго каманда распрацавала план эвакуацыі, які прадугледжваў дастаўку электраровара да пазіцыі знясіленага салдата з дапамогай цяжкіх дронаў — тыпу «Вампір» або «Heavy Shot».

Вялікай праблемай была вага. Так, электраровар важыць каля 40 кілаграмаў. Такія дроны, як «Вампір» або «Кажан», цягнуць да 15 кілаграмаў, «Heavy Shot» — можа цягнуць 40, але пры гэтым далёкасць палёту скарачаецца прыкладна да 2 кіламетраў.

Грыцэнка паведаміў, што было некалькі няўдалых спроб дастаўкі. Першы дрон быў збіты разам з роварам, а другі разбіўся з-за таго, што яго рухавікі згарэлі.

Ён дадаў, што ровар спачатку разабралі на часткі і даставілі на пазіцыю бліжэй да лініі сутыкнення. Пасля гэтага яго сабралі і ўключылі, а затым даставілі да салдата.

Брыгада «Рубеж» апублікавала кадры, на якіх трэці дрон перавозіць ровар з дапамогай лябёдкі, і кадры таго, як баец яго атрымлівае.

«Мы рабілі стаўку на хуткасць, на нечаканасць, на бясшумнасць ровара і, вядома, на мужнасць і адвагу самога «Танкіста»», — адзначыў Грыцэнка.

Каментары1

  • Барадзед
    02.08.2025
    Будет внукам рассказывать.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі сталі сустракаць рэдкіх камароў. Чым яны небяспечныя?3

Трое беларускіх маладзёнаў паехалі ў Маскву па хуткія грошы. Цяпер іх будуць судзіць1

Турыстычны комплекс у Лепельскім раёне выставіў цану для беларусаў амаль удвая большую, чым для расіян. Беларусы абурыліся1

Стваральнікі Patriot баяцца, што Кіеў можа ўдасканаліць іх ракеты6

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны17

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч27

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць