Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома
У сакавіку 2025 года СМІ ўсяго свету абляцела навіна: 20-гадовую ўкраінскую OnlyFans-мадэль Марыю Кавальчук знайшлі са шматлікімі пераломамі на ўзбочыне дарогі ў Дубаі. Праз чатыры месяцы пасля трагедыі мадэль назвала імёны ўдзельнікаў той фатальнай вечарынкі. Сярод іх і беларус Аляксандр Лапцінскі.

Па словах Марыі Кавальчук, яе запрасілі на вечарыну, дзе былі чатыры чалавекі — тры мажоры з Расіі ды Украіны і беларус Аляксандр Лапцінскі.
«Маладая кампанія. Усе вясёлыя, класныя хлопцы. Ну і мы пайшлі ў нумар. Мы падняліся ў нумар, камунікавалі. (…) Усё было добра да моманту, пакуль на наступны дзень хлопцы не паехалі па алкаголь», — кажа Марыя.
Праз чатыры месяцы пасля трагедыі мадэль і яе маці Ганна Кавальчук расказалі Ксеніі Сабчак, што адбылося той ноччу і чаму яны так доўга маўчалі.
Па словах Марыі, у Дубай яна прыляцела да сябровак, разам з імі правяла тыдзень, здымаючы кантэнт для свайго профілю на OnlyFans.

«У мяне ў планах было паздымаць прыгожы кантэнт, па прыгожых установах пахадзіць. Мы адзначалі дзень нараджэння адной з сябровак таксама ў гэтыя дні. Плюс яшчэ былі здымкі з фатографам, таксама знаёмым, да якога я таксама хацела вельмі трапіць. Вось так я бавіла свае дні. Потым сяброўкі паляцелі ў Расію».
Па словах Марыі, яна жыла ў гатэлі і збіралася вяртацца ў Тайланд. Яна набыла білет, але прапусціла рэйс, бо праспала. Калі дзяўчына ўжо стаяла ў холе гатэля з чамаданамі, сустрэла знаёмага — хлопца, з якім напярэдадні пазнаёмілася ў караоке. Тады яны крыху пагаварылі, абмяняліся кантактамі.
Падчас новай сустрэчы ён быў з сябрамі. Маша расказала яму, што ў яе скончыўся тэрмін броні ў гатэлі, білет прапаў і няма магчымасці рухацца далей. Кампанія прапанавала дапамогу — пайсці з імі ў нумар, а далей Арцём, які разам з бацькам жыве ў Дубаі, папросіць яго даць прыватны самалёт, і ўсе разам паляцяць у Тайланд.
«Маладая кампанія. Усе вясёлыя, класныя хлопцы. Ну і мы пайшлі ў нумар. Мы падняліся ў нумар, камунікавалі. (…) Усё было добра да моманту, пакуль на наступны дзень хлопцы не паехалі па алкаголь», — кажа Марыя і дадае, што з ёй разам у нумары былі яшчэ дзве дзяўчыны — Мілена Далганава і Аляксандра Мярцалава.
Пасля таго, як хлопцы набылі і сталі ўжываць алкаголь і наркотыкі, іх паводзіны, па словах Марыі, сталі агрэсіўнымі. Яны былі незадаволеныя тым, што дзяўчына не п'е, выказваліся ў жартаўлівай манеры «ты належыш нам, будзем рабіць усё, што хочам». Пазней яны ўжо ўсур'ёз пачалі запужваць, забралі асабістыя рэчы, сярод якіх быў пашпарт Марыі з мэтай прымусіць яе застацца ў гатэлі.
Па словах Марыі, Аляксандра Мярцалава апранула яе рэчы і выйшла ў іх з гасцініцы. У нумары засталося чатыры чалавекі — Арцём з сябрам Аляксандрам, Марыя і Мілена.

Арцём — 19-гадовы сын Алега Папазава — бізнэсмена, які родам з Данецка. Ён валодае франшызамі «Сінабон» і «Папсбургер». Яго старэйшы сын — Алег Папазаў кіруе групай кампаній «Мегагруп». Сям'я большую частку часу праводзіць у Дубаі.

Аляксандры Мярцалавай 19 гадоў. Яе бацька Антон валодае ў Маскве медыцынскім цэнтрам, а яна ў Дубаі, як сцвярджаецца, займаецца крыптавалютным бізнэсам і дызайнам адзення.

Бацька 16-гадовай ураджэнкі Украіны Мілены Далганавай Давід — прадпрымальнік. Пачынаў з алкагольнага бізнэсу ў Кіеве, цяпер кіруе кампаніямі ва Узбекістане. Таксама з'яўляецца трэнерам па кросфіце, мецэнатам, псіхааналітыкам і кансультантам па бізнэсе.

Таксама ў вечарынцы, па словах самой Кавальчук, бралі ўдзел яшчэ два чалавекі — 20-гадовы расіянін Максім Крашаніннікаў і 29-гадовы беларус Аляксандр Лапцінскі. Крашаніннікаў хутка пакінуў вечарынку і ў здзеках удзелу не браў.
У нейкі момант, сцвярджае Марыя, яна здолела пакінуць нумар у гатэльным халаце і выбегла на вуліцу. Яна чула, што за ёй гоняцца, і таму схавалася ў недабудаваным будынку.
«Я проста сядзела на паверсе і чула галасы ўнізе, чула, што яны недзе побач. У той момант у мяне проста памяць абарвала. Хутчэй за ўсё, быў удар па галаве, я мяркую. Наступная сцэна — я памятаю, што я прасіла дапамогу ў машыны, якая праязджала, якая спынілася ўжо і выклікала хуткую з паліцыяй», — расказвае Марыя і сцвярджае, што нічога не памятае, што з ёй адбылося:
«Я думаю, што, магчыма, мяне скінулі. Альбо ж гэта было збіццё, адзін з двух варыянтаў. Тое, што траўмы былі падобныя да гэтага». Пры гэтым ніякага сэксуальнага гвалту не было.
Па словах маці, не было ні скачка, ні падзення з восьмага паверха, бо траўмы Марыі зусім не адпавядаюць такому сцэнару. Чалавека проста збілі. Абедзве берцавыя косткі на нагах зламаныя — гэта вынік моцнага ўдару цяжкім прадметам. Тры пераломы пазванкоў сведчаць пра ўдары па спіне. Правая рука таксама зламаная. Для падзення з такой вышыні гэта не тыпова, сцвярджае маці.
Як расказвае Марыя, дактары яе аперыравалі дзевяць разоў. Магчыма, будзе яшчэ адна аперацыя. Да гэтага часу не загаілася пераламаная нага і дзяўчына пакуль не можа даваць на яе нагрузку. Але не траціць аптымізму, заяўляе, што пасля рэабілітацыі зможа паўнавартасна хадзіць.

Цяпер яна разам з сям'ёй знаходзіцца ў Нарвегіі і перасоўваецца ў асноўным на вазку або з дапамогай мыліц. Дзяўчына адзначае, што ў яе няма ніякага жадання зноў паехаць у Дубай, як і вярнуцца на OnlyFans.
Хто такі Аляксандр Лапцінскі
Аляксандру Лапцінскаму 28 гадоў. З той інфармацыі, якая знаходзіцца пра яго ў інтэрнэце, Аляксандр выглядае як «тэмшчык», які бярэцца за ўсе спосабы заробку хуткіх грошай.
Пошук паказвае, што як мінімум з 2022 года — а гэта значыць, пасля нападу Расіі на Украіну — ён жыў у Расіі. Ён рабіў шмат заявак у мікрафінансавыя арганізацыі на невялікія сумы.

Са жніўня 2023 года ў яго з'яўляецца шмат паведамленняў у дубайскіх чатах. Ён арганізоўваў платныя хуткія спатканні, рабіў фотазоны, арганізоўваў туры, рабіў для нейкіх кантор рылзы і арандаваў дарагія кватэры, здаваў аўто ў арэнду, нешта піярыў у Snapchat, прадаваў візы ў Дубай, шукаў, дзе памяняць дзясяткі тысяч даляраў у Малдове і ААЭ і пісаў яшчэ шмат паведамленняў.
Мяркуючы па сацсетках, Лапцінскі аматар казіно, гулец у покер і ўвогуле любіць прыгожае жыццё.

Мы пакуль не змаглі атрымаць ад Аляксандра Лапцінскага тлумачэнне таго, што ж сталася з Марыяй Кавальчук у тую сакавіцкую ноч і што ён рабіў тады. Ён не адказвае на тэлефанаванні ў Тэлеграме, а яго ранейшы расійскі нумар недаступны.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬПакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць
Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук
Што адбываецца на трэш-вечарынах з шэйхамі?
Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі
20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца
Каментары
Яна бадай - прафесар Плейшнер.
Вось тое і азначае