Грамадства77

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў

У 1999 годзе беларускі рэжысёр-дакументаліст Максім Швед ездзіў у ЗША па праграме Work and Travel. Там ён пазнаёміўся з будучым украінскім міністрам абароны Рустэмам Умеравым. Згадаць тыя часы рэжысёру дапамог стары плёначны здымак.

Рустэм Умераў (у блакітнай кашулі) і Максім Швед (першы справа на здымку). Фота: архіў Максіма Шведа

Рустэм Умераў з верасня 2023 па ліпень 2025 года быў міністрам абароны Украіны. Ён жа ўзначальваў украінскую дэлегацыю на перамовах у Стамбуле.

Максім Швед запомніў Умерава яшчэ юнаком, калі таму было ўсяго 17 гадоў. Пазнаёміліся яны ў ЗША: Швед ездзіў туды па праграме Work and Travel, а Умераў — па праграме абмену.

Максім Швед у ЗША, 1999 год. Фота: асабісты архіў героя

Сустрэліся яны дома ў амерыканца Майкла, з якім пазнаёміўся Швед і які акурат у той час прымаў у сябе студэнтаў з Украіны і Германіі. Спачатку беларускі рэжысёр сказаў украінцу, што ён з Чэхіі, таму што не хацеў размаўляць па-руску, але пазней раскрыў праўду.

«Памятаю, што ўразіў ён мяне тым, што ведаў персідскую мову, хоць сам быў з Крыма, і ў яго быў залаты «Ролекс», які тады асацыяваўся з крутой крутасцю», — апісаў тое знаёмства Максім Швед.

Умерава ён запомніў як вельмі пазітыўнага і ветлівага чалавека, на якім часта можна было пабачыць усмешку. Каля тыдня яны правялі разам і пасля больш не стасаваліся.

Некалькі гадоў таму, пачуўшы пра прызначэнне новага міністра абароны Украіны, Швед падумаў: «Падаецца, я такога чалавека ведаю». Загугліў — і сапраўды, супадала апісанне біяграфіі, рысы твару, расказаў ён «Нашай Ніве».

«Не ведаю, колькі шансаў было спыніць недзе пасярод пенсільванскага лесу машыну, якая ў выніку прывязе мяне да такога магутнага поціску рукі, але я веру, што ўсе сустрэчы ў жыцці не выпадковыя», — напісаў Швед у фэйсбуку.

Каментары7

  • бабруйчанін
    04.08.2025
    Калі ўся семья міністра абароны нават ні ваюючэй краіны жыве " далека за акіянам" ??? Неяк па" абароне" узнікне пытанне
  • Аднасяльчанiн
    04.08.2025
    бабруйчанін, Пагоджваюся з Вамi i дадаю словы з мемуарау Рональда Рэйгана аб сустрэчы з Гарбачовам: …калi я убачыу на Яго руцэ Rado Manhattan, зразумеу гэты прадасць нам усе! Нельга быць патрыетам за грошы, бо тады ты не маешь права нават рта раскрываць
  • Аххаха
    04.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць