Навука і тэхналогіі11

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

Асноўнымі кампанентамі для будаўніцтва сталі глеба, вапна і прыродныя валокны. Пасля таго, як будынак адслужыць сваё, яго можна разабраць і вярнуць у прыроду без шкоды для навакольнага асяроддзя.

Lib Earth House Model B. Фота: libwork_official / Instagram

Як піша New Atlas, у японскай прэфектуры Кумамота, у горадзе Ямага, узведзены незвычайны дом, які атрымаў назву Lib Earth House Model B.

Гэта аднапавярховая пабудова плошчай 100 квадратных метраў, створаная з выкарыстаннем 3D-друку, але замест традыцыйнага бетону тут выкарыстаная земляная сумесь.

Праект рэалізаваны кампаніямі Lib Work Co., Arup і італьянскім стартапам WASP, які спецыялізуецца на тэхналогіях друку з натуральных матэрыялаў.

Як паведамляецца, асноўнымі кампанентамі для будаўніцтва сталі глеба, вапна і прыродныя валокны — даступныя, аднаўляльныя і экалагічна бяспечныя матэрыялы.

У Lib Work адзначаюць, што распрацавалі асаблівую тэхналогію змешвання, якая дазваляе дасягнуць трываласці і функцыянальнасці, неабходных для будаўнічых канструкцый. А галоўнае — пасля заканчэння тэрміну службы дом можна разабраць, а большую частку яго канструкцыі вярнуць у глебу, што значна скараціць колькасць адходаў.

Для ўзвядзення сцен выкарыстоўваўся 3D-прынтар ад WASP, які фармаваў сцены пластамі, паводле электроннай мадэлі. Пасля заканчэння друку рабочыя дадалі ашкляненне, дзверы, дах і іншыя неабходныя элементы, каб пераўтварыць канструкцыю ў паўнавартаснае жыллё.

Знешне дом выглядае сучасна і ўтульна: простыя формы, прасторныя памяшканні, шмат святла. Рыфленыя сцены і плоскі дах выдаюць тэхналогію 3D-друку, якая ляжыць у аснове праекта.

Дом не падключаны да гарадскіх камунікацый: ён працуе аўтаномна, дзякуючы сонечным панэлям і сістэме акамулятарных батарэй Tesla Powerwall. Усе інжынерныя сістэмы — ацяпленне, асвятленне, нават ванна — кіруюцца праз смартфон або спецыяльны пульт.

Унутры таксама ўсталяваныя датчыкі і сэнсары, якія дазваляюць аналізаваць узровень кандэнсацыі, цеплаізаляцыю і іншыя параметры, важныя для доўгатэрміновай эксплуатацыі.

Lib Work абвясціла, што з жніўня пачынае прымаць папярэднія заказы на Lib Earth House Model B. Кампанія марыць наладзіць вытворчасць да 10 000 такіх дамоў да 2040 года і цалкам аўтаматызаваць будаўніцтва, уключна з этапамі, якія пакуль выконваюцца людзьмі.

Пакуль што дамы даступныя толькі ў Японіі, але распрацоўшчыкі спадзяюцца, што ім зацікавяцца і ў іншых краінах. Праўда, кошт дома пакуль не называецца.

Каментары1

  • И стои оно 100к эвра
    05.08.2025
    Все как обычно

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць