Суд у японскім горадзе Нара прысудзіў 45‑гадовага Тэцуя Ямагамі да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Яго абвінавачвалі ў забойстве былога прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ ў ліпені 2022 года.
Сіндза Абэ смяротна паранілі 8 ліпеня 2022 года ў горадзе Нара, дзе выступаў на перадвыбарным мітынгу. Ён памёр у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць. Яму было 67 гадоў. Абэ быў прэм'ер-міністрам Японіі ў 2006‑2007 і 2012‑2020 гадах.
Тэцуя Ямагамі патлумачыў свае дзеянні помстай у адрас рэлігійнай групы, ад якой нібы пацярпела яго сям'я. Ён меркаваў, што Абэ меў да яе дачыненне.
Каментары