Грамадства22

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе

Будаўніцтва мультыкомплексу на месцы былога ГЦ «Пасаж» плануюць завяршыць у 2026 годзе. Пра гэта расказаў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Аляксандр Шчаковіч, пішуць Мінск-навіны.

Работы па рэканструкцыі былых заводскіх карпусоў і добраўпарадкаванні тэрыторыі вядуцца на ўчастку, абмежаваным вуліцамі Якуба Коласа, В. Харужай і Кульман. Праект рэалізуецца пры падтрымцы ўрада і Мінгарвыканкама.

На месцы былога ГЦ «Пасаж» з’явіцца новы шматфункцыянальны комплекс «Атмасфера» агульнай плошчай каля 83 тыс. кв. м.

Паводле планаў, у ім будуць гастрамаркет, экарынак, гіпермаркет, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фітнэс– і SPA-цэнтр, офісныя памяшканні і шмат іншага, а існуючаму побач паркінгу надбудуюць некалькі паверхаў.

— Гэта будзе суперсучасны комплекс у цэнтры горада, які ўключае бізнес-цэнтр і офісны будынак, гандлёвыя плошчы, вялікую кінаканцэртную залу, рэстараны і кафэ з рознай кухняй, культурную прастору. Частка будынкаў на вуліцы Якуба Коласа ўжо ўведзена ў эксплуатацыю, завяршаюцца работы на вуліцах Кульман і Веры Харужай. Мы ідзём да таго, каб завяршыць дадзены праект у наступным годзе, — расказаў А. Шчаковіч.

Каментары2

  • Комаровка
    04.08.2025
    Похоже, этот мультикомплекс Саши Белого добьет Минский Комаровский рынок и положит на лопатки. Администрация Комаровки способна вообще предвидеть последствия?
  • Сигизмунд
    04.08.2025
    Комаровка, Меня смущает еще вот что - этот комплекс рассчитан на не бедных посетителей.И они явно приедут не на трамвае и метро.А в этом районе вообще нереально припарковаться Будет коллапс

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі13

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»23

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі13

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць