Грамадства44

«Дзяруць курэй і гусей». Вёску ў Клецкім раёне тэрарызуюць сабакі, але ЖКГ кажа, што яны занадта хітрыя

Жыхарка вёскі Кухчыцы запісала ў сацсетках крык душы і абвінаваціла камунальшчыкаў у бяздзеянні. Тыя скардзяцца, што сабакі занадта хітрыя. І кажуць, што нічога кампенсаваць не будуць.

Ілюстратыўнае фота АНТ

Жыхарка аграгарадка Кухчыцы Клецкага раёна ў інстаграме паскардзілася на бадзяжных сабак, якія тэрарызуюць вёску. Паводле яе слоў, зграя сабак дзейнічае ў Кухчыцах ужо больш за два тыдні. 

Блогер сцвярджае, што ў яе маці сабакі разадралі восем курэй і трох куранят. Жанчына патэлефанавала ў ЖКГ. Там без асаблівай зацікаўленасці сказалі, што пра праблему ведаюць і ўжо быццам злавілі аднаго сабаку. Але такія адносіны маці блогера не спадабаліся.

«Няўжо ў нас няма дзяжурнай службы? Тым больш што ўжо два тыдні сабакі змятаюць усё на сваім шляху. Як так можна?! Проста абыякава ставіцца да чужой працы. Гэта ж каштуе грошай. Зерне, камбікорм, гэта ж трэба курэй вырасціць. Скажыце, хто гэта ўсё кампенсуе? Тым больш што больш за два тыдні вам паступаюць скаргі. Чаму ў нас так адбываецца?» — абуралася жанчына.

У ЖКГ патлумачылі, што пра сітуацыю ў курсе. Паводле прадстаўнікоў камунальнага прадпрыемства, праблема з бадзяжнымі сабакамі ў Кухчыцах вядомая, прынятыя меры для яе вырашэння. У прыватнасці, праводзяцца рэгулярныя рэйды па пошуку безнаглядных жывёл, піша «Мінская праўда».

«Рэйды па вылоўліванні безнаглядных жывёл праводзяцца ў Кухчыцах на рэгулярнай аснове. Мы ўсё кантралюем. Сёння зноў паедзем туды», — патлумачыў дырэктар прадпрыемства.

Пры гэтым у ЖКГ скардзяцца, што злавіць сабак не так проста з-за асаблівасцяў мясцовасці і паводзін жывёл. Сабакі проста не сядзяць на месцы і не чакаюць, пакуль вылаў па іх прыедзе. Сабакі хаваюцца, перамяшчаюцца, і гэта перашкаджае працы службы.

Кампенсацыю за забітых курэй камунальнікі плаціць не збіраюцца. Яны заявілі, што за бяспеку падворка адказвае ўласнік, а не ЖКГ.

Каментары4

  • Лёлік з-пад Лімасола
    05.08.2025
    сабакі хітрэйшыя за ЖКГ - усё, што трэба ведаць пра крэпкіх хазяйственнікаў
  • Лёлік з-пад Лімасола
    05.08.2025
    так, іншае пытанне, чаму ў 25 годзе дасіх некаму хапае розуму выкідаць ці забіваць шчанюкоў
  • Карэйка
    05.08.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, а что з імі рабіць? Вось каб хто навучыў іх смачна гатаваць!

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?11

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

9 жніўня — пяць гадоў з пачатку пратэстаў у Беларусі. Спіс акцый у розных гарадах і краінах15

Ці паладзіў Ціханоўскі з Вячоркам?11

Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр11

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?12

У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў9

У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Гераcімені5

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву21

Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

У ліпені выпала амаль у паўтара разы болей ападкаў, чым звычайна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?11

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць