У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн
Няшчасце здарылася ў панядзелак, 4 жніўня.

Фота: СК
57-гадовая жанчына купалася ў надзіманым басейне ў двары свайго дома. У нейкі момант яна вырашыла падкачаць яго, паведамляе СК.
І пры падключэнні шнура да кампрэсара жанчыну ўдарыла электрычным токам. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.
Следчы камітэт пачаў праверку па факце гібелі жанчыны.
Каментары