Свет6262

Ва Украіне хочуць пісаць «Берасце», а не «Брэст»

Трэба татальна пазбаўляцца комплексу непаўнавартасці, заклікаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга са сваім нямецкім калегам Ёганам Вадэфулем, 30 чэрвеня 2025, Кіеў. AP Photo / Efrem Lukatsky

Міністр замежных спраў Украіны заклікаў да яшчэ большай паслядоўнасці ў выкарыстанні ўкраінскіх варыянтаў геаграфічных назваў. 

«Нядаўна мне на стол прынеслі ноту замежнай дзяржавы, у якой яна да нас звярталася па нейкім пытанні. Я пачаў чытаць тэкст, пакуль не дайшоў да слова Kiev, — напісаў Андрэй Сібіга ў сябе ў фэйсбуку. — Далей ужо не чытаў. Распарадзіўся: «Вярнуць без разгляду і больш не прымаць».

Спачатку трэба вывучыць правапіс назваў украінскіх гарадоў, а потым ужо высылаць «запэўніванні ў глыбокай павазе».

Тое самае тычыцца ўкраінскіх тапонімаў Odesa, Lviv, Chernihiv, Kharkiv, Chornobyl ды іншых, якія павінны адпавядаць украінскай, а не рускай транслітарацыі.

МЗС сістэмна працуе над выпраўленнем няправільнага напісання нашых тапонімаў ва ўсім свеце. Гаворка ідзе пра анлайн-рэсурсы, медыя, транспарт, публічныя месцы, дзяржаўныя органы, мастацтва і іншыя сферы. І мы ўжо дасягнулі поспехаў на гэтым шляху. Найбуйнейшыя сусветныя медыя, сярод якіх AP, BBC, The Guardian, ARD і многія іншыя, транспартныя кампаніі, у прыватнасці Air France і іншыя, сотні аэрапортаў па ўсім свеце, урады — Германіі і іншых краін — міжнародныя арганізацыі і іншыя ўжо змянілі правілы напісання ўкраінскіх гарадоў на карэктныя транслітарацыі з украінскай мовы.

У той жа час гэтая праца, вядома, працягваецца. Час ад часу вылоўліваем то тут, то там памылковыя назвы. Дзякую ўсім грамадзянам, актывістам і арганізацыям, якія дапамагаюць нам у гэтым. Калі мы з вамі не будзем гэта рабіць, ніхто за нас гэта не зробіць», — піша Сібіга.

Міністр таксама заклікае не забывацца і пра іншы прынцыповы момант — каб па-ўкраінску ўжываліся традыцыйныя ўкраінскія варыянты геаграфічных назваў, а не іх русіфікаваныя варыянты.

«Бо мы ж ва Украіне кажам «Берестя», а не «Брест». «Білгород», а не «Бєлгород». «Доброчин», а не «Дебрецен». Гэты спіс можна працягваць», — кажа міністр.

Берасце, цэнтр горада. Фота: Наша Ніва

Ад рэдактара

На добрай беларускай мове назвы многіх гарадоў таксама гучаць не так, як у афіцыйнай зрусіфікаванай мове. Так, да 1939 года сталіца Беларусі канстытуцыйна называлася «Менск» і толькі пасля яе назву ўніфікавалі з расійскім гучаннем у рамках русіфікацыі.

Берасце, а не Брэст; Горадня, а не Гродна; Наваградак, а не Навагрудак; Янаў, а не Іванава; Мёры, а не Міёры; Лёзна, а не Ліозна — прычым многія з русіфікаваных назваў з'явіліся, бо расійская імперская адміністрацыя ў свой час тупа скапіявала іх з польскага напісання, хоць беларусы вымаўлялі іх інакш. Нашы самабытныя назвы вярталіся ва ўжытак, пакуль лукашэнкаўцы не распачалі новы віток русіфікацыі краіны. 

Мы ў «Нашай Ніве» ўжываем як афіцыйныя, так і традыцыйныя назвы беларускіх гарадоў і спадзяемся, што спрадвечныя варыянты вернуцца і ў шырокі ўжытак.

Каментары62

  • не такі, як ёсць
    19.07.2025
    Не тое, каб я быў супраць Берасця, але не справа гэта ўкраінцаў, як называць беларускі горад.
  • Брэст
    19.07.2025
    Брэст жа, а не Брест як па расейску. Ужо не адно пакаленне прызвычаiлася. Можа i жывое ýжыванне назвы жыхарамi трэба ýлiчваць. Берасць... Берасце напэýна куды часцей гучала, калi ýжо да старадаýнiх вытокаý прынцыпова звяртацца.
  • Гісторык
    19.07.2025
    «Адкрыцьцё» Волкава пра «Берасьць», на якое вы спасылаецеся, абапіраецца на адзінкавых (для такога шырокага часу, калі існавала ВКЛ) прыкладах і ігнаруе пазьнейшую народную мову, у якой сотні разоў зафіксаванае «Берасьце» (або «Бэрысьця» ды іншыя падобныя фанэтычныя варыяцыі, у залежнасьці дзе гэта на Палесьсі). Такім чынам, назва Берасьце – абсалютна нармальная, тады як «Берасьць» – гэта маргінальныя прыклады, кропля ў моры.

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць