Здарэнні11

Самаробная зброя па тыпу кінжала афіцэра SS, абрэз, нажоў ЗША, Германіі, СССР — у вяскоўца з-пад Магілёва канфіскавалі арсенал

Амаль два дзясяткі нажоў і штыкоў, патроны і абрэз стрэльбы знайшлі дома ў 51‑гадовага жыхара Магілёўскага раёна супрацоўнікі 11‑га ўпраўлення ГУБАЗіКа.

Эксперт Дзяржкамітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што 17 з 18 прадметаў з’яўляюцца халоднай зброяй, адзінаццаць — выраблены самаробным спосабам.

Шэраг аб’ектаў, вырабленых заводскім спосабам, супаў з узорамі халоднай зброі перыяду Другой сусветнай вайны. Самы рарытэтны экзэмпляр у гэтай калекцыі — армейскі нож СССР узору 1940 года, які шырока выкарыстоўваўся ў вайну і захаваўся да нашых дзён у добрым стане. Сярод астатняй заводскай зброі, акрамя штыкоў ды вінтовак СССР і Германіі, меліся такія рэдкія асобнікі, як паляўнічы нож Маскоўскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў СССР, тактычны нож Stell Will 131M Sentence ЗША.

Самаробная зброя выраблена па тыпу салдатскага кінжала-бебута ўзору 1907 г., кінжала афіцэра SS узору 1936 г. (Германія), нажа Fighting|Utility Knife 1219C2» арміі ЗША, ножа мадэлі 98 лодзінскай фірмы Sanitas і іншых узораў.

Па выніках балiстычных экспертыз устаноўлена, што абрэз выраблены самаробным спосабам з паляўнічай стрэльбы мадэлі «ІЖ-18Е» 20‑га калібру, з’яўляецца ручной гладкарульнай агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для стральбы. Канфіскаваныя трыццаць чатыры патроны прыдатныя і прызначаны для стральбы з такой зброі і з’яўляюцца боепрыпасамі. Большая частка патронаў начынена самаробным спосабам.

Правоахоўнікі дадуць прававую ацэнку дзеянням «калекцыянера». Судовыя эксперты нагадваюць, што за незаконныя дзеянні ў адносінах да халоднай зброі прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Каментары1

  • мясцовы2
    13.11.2025
    Ну, калі такое спецыфічнае хобі маеш, то нельга аб ім не тое каб сябрам распавядаць, а нават і ад жонцы і дзяцей хаваць, або напоўніцу уцягваць іх ў гэтую справу, каб трымаць таямніцу было і ў іхніх інтарэсах таксама.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць