Грамадства6060

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай

На думку прадстаўніка каманды бабарыканцаў, яго апаненты дбаюць пра свае асабістыя інтарэсы, тады як ён адвакатуе інтарэсы беларускага грамадства ўвогуле. «Нават ахвяруючы сабой, разумеючы, што для мяне, Івана Краўцова, будучыні ў гэтай Беларусі пры Лукашэнку, можа, і няма».

Іван Краўцоў. Скрыншот: Еўрарадыё»

Сакратар Каардынацыйнай рады і прадстаўнік каманды бабарыканцаў Іван Краўцоў патлумачыў у эфіры «Еўрарадыё» асаблівасці сваёй палітычнай пазіцыі.

«Першае — мы адвакатуем за вызваленне палітвязняў. Гэта ж ўсе гэта робяць, так? Але ж хтосьці лічыць, што ў выніку перамоваў гэтага не адбудзецца, і таму трэба ціснуць і чакаць, пакуль Лукашэнка сыдзе, і тады ўсе вызваляцца адным шчаўчком», — пачаў развагі Краўцоў.

«Не, яны кажуць, што трэба сумяшчаць…» — удакладніў вядучы Зміцер Лукашук.

«Супер! То-бок дайшлі да таго, што Іван Краўцоў чатыры гады таму казаў: pressure and engagement. Ну добра, ужо пэўны прагрэс, — працягнуў сакратар Каардынацыйнай рады. —

Другое — гэта пэўнае вяртанне арганізацый грамадзянскай супольнасці. Еўрапейскі Саюз, ЗША могуць прасіць аб тым, каб пэўныя арганізацыі, СМІ, журналісты, праваабаронцы ці нават нейкія каляпалітычныя арганізацыі маглі вярнуцца ў Беларусь. Не ведаю, праз пяць год, праз тры гады…

Гэта рэалістычна. Мы зараз можам спрабаваць дамагацца, каб заходнікі нас на сваёй спіне прынеслі да гэтых вынікаў. У нас няма моцы, няма рэсурсаў, каб самім напрасткі весці перамовы з Лукашэнкам. Мы не краіна, мы не суб'ект міжнароднай палітыкі. Што мы можам, дык гэта можам прасіць Захад улічваць пэўныя інтарэсы беларускага грамадства».

Краўцоў патлумачыў, у чым адрозненне яго меркавання ад пазіцыі Офіса Святланы Ціханоўскай.

На думку прадстаўніка каманды бабарыканцаў, яго апаненты дбаюць пра свае асабістыя інтарэсы, тады як ён, Іван Краўцоў, адвакатуе інтарэсы беларускага грамадства ўвогуле — можа, нават ахвяруючы сабой.

«[Трэба] не казаць, што «Ціханоўская — наш прэзідэнт, таму, калі вы з Лукашэнкам перамаўляецеся, калі ласка, пасадзіце Ціханоўскую каля Лукашэнкі». Ці там Латушку каля Лукашэнкі. Ці што «дамоўцеся з Лукашэнкам, каб ён сышоў і каб была Ціханоўская прэзідэнтам, таму што яе выбралі ў 2020-м». Хаця ўжо і пяць гадоў прайшло, і ўвогуле вынікі выбараў як бы афіцыйна невядомыя. Гэта такі падыход, калі за канкрэтную персону адвакатуюць.

А мы павінны адвакатаваць за беларускае грамадства ўвогуле. Можа, нават ахвяруючы сабой, разумеючы, што для мяне асабіста, для Івана Краўцова, будучыні, можа, і няма ў Беларусі пры Лукашэнку. Затое сітуацыя ў грамадстве можа палепшыцца ў выніку гэтых перамоў, — прызнаўся сакратар Каардынацыйнай рады. —

І гэта такі падыход, які ў нашай камандзе пануе. То-бок не за сябе, а за тое, каб у краіне сітуацыя трошкі палепшылася».

На думку Краўцова, пазіцыя Офіса Ціханоўскай — чаканне. А ягоная пазіцыя — «спрабаваць штосьці зараз зрабіць».

Прадстаўнік каманды бабарыканцаў удакладняе, што ні ён, ні хтосьці іншы ў эміграцыі не мае права казаць ад імя беларусаў і, напрыклад, ад імя беларусаў патрабаваць санкцый. «Тое, што мы выказваем, — гэта наша асабістае бачанне», — тлумачыць Краўцоў.

Каментары60

  • .
    12.11.2025
    1. "Мы адвакатуем за вызваленне палітвязняў". "[Наша пазіцыя] спрабаваць штосьці зараз зрабіць".
    Я так і не зразумеў план дзеянняў.

    2. "Пэўнае вяртанне арганізацый грамадзянскай супольнасці". "Гэта рэалістычна."
    Калі гэта рэалістычна, то чаму? Гучыць як "хачу 2019".
    Рэжым нарэшце ў 2020-м зразумеў, што галоўная небяспека для яго - людзі, і не жадае даць ім арганізавацца.
    Крыміналізаваныя не толькі арганізацыі, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, а і праз данаты, а і ўвогуле без фінансавання, любыя формы грамадзянскага ўзаемадзеяння.
    Акрамя толькі барахолак, хатніх чацікаў пра паркоўкі і перфаратары, пошуку коцікаў і сабачак.
    На шкале меркаванай лібералізацыі вяртанне НДА гэта этап пасля спынення рэпрэсій, вызвалення і амністыі ўсіх пакараных.

    Або стратэгія - казаць "мы за ўсё добрае", а калі яно неяк атрымаецца, казаць "ну мы ж за тое "адвакатавалі""?

    3. "А мы павінны адвакатаваць за беларускае грамадства ўвогуле. Можа, нават ахвяруючы сабой",
    "разумеючы, што для мяне асабіста, для Івана Краўцова, будучыні, можа, і няма ў Беларусі пры Лукашэнку".
    Што за гандаль ахвярнасцю? Усім дрэнна, многія згубілі не толькі сваю будучыню ў Беларусі, а і нашмат больш (свабоду, блізкіх, здароўе, маёмасць).

    4. "Хаця ўжо і пяць лет прайшло, і ўвогуле вынікі выбараў як бы афіцыйна невядомыя."
    Ай, малайца. Нарэшце падхапіў тое, што гадамі закідвала прапаганда. Асцярожненька падхапіў, пасля таго, як падхапілі дурнейшыя.
    Наступны крок: пачаць лаяцца "неверагоднымі", "грантасмокамі" і "ружовымі поні".
  • .
    12.11.2025
    Уважаемый Иван, основное отличие вашей позиции от позиции Светланы Георгиевны описывается вопросом "А ты кто такой?"
  • Пс
    12.11.2025
    Гэты Ваня нейкі балбатун з маніяй велічы. Яму падаецца, што трэск крыламі гэта вялізарная праца

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне1

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне1

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць