Каментары да артыкула

Ва Украіне хочуць пісаць «Берасце», а не «Брэст»

  • Лабадэна
    19.07.2025
    Украінцы - нашыя сапраўдныя браты!
    Нам яшчэ трэба прымусіць нашых прыбалтыйскіх суседзяў называць нашую краіну так, як хочам мы - Беларусь. Хопіць здзеквацца з нашай радзімы!
  • імперыялісты да іх служкі прасоўваюць ПОЛЬСКУЮ ТАПАНІМІКУ Гродна , Мінск
    19.07.2025
    Лабадэна, у нас нейкая незразумелая сітуацыя, маскоўскія імперыялісты да іх служкі прасоўваюць ПОЛЬСКУЮ ТАПАНІМІКУ Гродна , Мінск , Брэст і г.д. Пытанне да усіх эмпэрцаў ДЗЕ ЛЁГІКА ?
  • не такі, як ёсць
    19.07.2025
    Не тое, каб я быў супраць Берасця, але не справа гэта ўкраінцаў, як называць беларускі горад.
  • Італіец
    19.07.2025
    Перадай сваім суседзям палякам каб перасталі нас называць ўлохамі!
  • Найперш не галасі!
    19.07.2025
    Італіец, палякі не пішуць ў Італію "Шаноўныя паны Влохі,...."
    Калі пачнуць па-польску пісаць да Італіі, то італійцы так і будуць чытаць па-польску - влохі.
    У Нямеччыну па-нямецку мы будзем пісаць гер дойч, а не спадар немец.
  • Брэст
    19.07.2025
    Брэст жа, а не Брест як па расейску. Ужо не адно пакаленне прызвычаiлася. Можа i жывое ýжыванне назвы жыхарамi трэба ýлiчваць. Берасць... Берасце напэýна куды часцей гучала, калi ýжо да старадаýнiх вытокаý прынцыпова звяртацца.
  • Барадзед
    19.07.2025
    Брэст, тот самый город, который как только не называли. Разные народы знают, называли раньше и называют теперь его каждый по-своему. Город, где встречаются народы, языки и культуры. Приграничный торговый городок.
  • Гісторык
    19.07.2025
    «Адкрыцьцё» Волкава пра «Берасьць», на якое вы спасылаецеся, абапіраецца на адзінкавых (для такога шырокага часу, калі існавала ВКЛ) прыкладах і ігнаруе пазьнейшую народную мову, у якой сотні разоў зафіксаванае «Берасьце» (або «Бэрысьця» ды іншыя падобныя фанэтычныя варыяцыі, у залежнасьці дзе гэта на Палесьсі). Такім чынам, назва Берасьце – абсалютна нармальная, тады як «Берасьць» – гэта маргінальныя прыклады, кропля ў моры.
  • Мх
    19.07.2025
    Гісторык, Была паланіфікацыя, потым расеізацыя. Зараз хочуць зрабіць украініфікацыю. Вось у сябе хай і робяць. Варшаву ж Варсзавай ніхто не называе.
  • .
    19.07.2025
    Выкарыстоўванне "украінскай, а не рускай транслітарацыі" і "традыцыйных ўкраінскіх варыянтаў геаграфічных назваў" справядліва для назваў на тэрыторыі Украіны або традыцыйных назваў па-за яе межамі, замацаваных у літаратурнай мове і гісторыі.
    У іншых выпадках карэктна выкарыстоўваць сучасную мясцовую назву і яе транслітарацыю па мясцовых правілах.
    Мяркую, ў ідэале ўвогуле паступова адмаўляцца ад "традыцыйных" назваў, пераходзіць на транслітарацыю з мясцовай мовы (як мы просім выкарыстоўваць "Belarus").

    (Тут можна замяніць "украінскай", "Украіны" на любую іншую, прынцып аднолькавы).

    Добра, што па Берасць/Берасьце няма спрэчкі, гучыць аднолькава.
  • ІМХО
    19.07.2025
    Менавіта падобныя паводзіны і ёсць праявай комплекса непаўнавартасці.
  • .
    19.07.2025
    Тыпова "маскоўская" думка, з рускага свету. Любая спроба вяртання нацыянальнай ідэнтычнасці класіфікуецца як "нацмены выдзелываюцца, бо ў іх комплексы".
    Свае ж аналагічнае зусім не заўважаюць, лічаць нормай, звыкліся.
  • Палешук
    19.07.2025
    Тут трэба не пляскаць у ладкі, а разумець, што гэта робіцца з-за тэрытарыяльных прэтэнзіяў.
    Украінскія нацыяналісты на ўсіх мапах з часоў УНР і па сённяшні дзень малююць Слабаджаншчыну, Кубань, Вугорска-славацкае Закарпацця і Палессе як свае землі.
    Сапраўды, у нас тут свой дыялект, але гэтых настрояў тут ніхто не падтрымлівае. Старыя яшчэ памяталі Бараўца ды гэтых прыдуркаў з ОУН, пужалі імі дзяцей
  • Лол
    19.07.2025
    Палешук, У Кіеве ёсць назва метро Берестейска, бо Берасце - гэта стары агульны тапонім. Таму няхай называць, як хочуць. Калі беларусы на афіцыйным узроўні ня могуць нармальна называць уласныя гарады, то няхай гэта робяць прынамсі ўкраінцы. На мапе БНР, дарэчы, Чарнігаў быў за беларусамі, бо там па Карскаму пражывала большасць беларусаў. Беларусы маюць права называць і казаць Чарнігаў, а не Чэрнігів, украінцы маюць права Берасце называць Берасцем. Мінусаў няма, толькі плюсы. Яшчэ б Наша Ніва перастала старшыняў аблвыканкамаў называць губернатарамі, было б увогуле цудоўна, а то гэта неяк не вяжыцца са словамі"Ад Рэдакцыі" у артыкуле.
  • Paliašuk
    19.07.2025
    Палешук, я некалі з маці размаўляў пра ідэнтычнасць нашых старэйшых пакаленняў, яна прадзедаў і прабабуль маіх яшчэ застала. Людзі Берасцейскага Палесся (з-пад Бярозы-Картузскай) 1900-х гадоў нараджэння лічылі сябе тутэйшымі, украінцам сябе дакладна ніхто не называў. Пры ўсёй іхняй непісьменнасці адрозненне яны ўсведамлялі. Тут была вельмі слабая нацыянальная самаідэнтыфікацыя, на гэтым ігралі абодва бакі, калі мапы малявалі. Як у патрыёта Беларусі ў мяне ёсць пытанні да мапы "саборнай" Украіны аж да Слуцка. З іншага боку, мы такім таксама займаемся на мапах БНР - з Вільняй, Смаленскам, Беластокам. Гэта не мапы, а, па вялікім рахунку, праекцыі нацыянальных траўмаў (ці амбіцый у іхнім выпадку, бо на поўнач ад Ясельды ўжо пачынаецца арэал гродзенска-баранавіцкіх беларускіх гаворак, а Украінай там ніколі і не пахла). Пры павазе да мадэрнага прынцыпу непарушнасці межаў і Хельсінкскай дамовы 1975 г., на гэтыя мапы можна закрыць вочы. Галоўнае, каб рэваншызму не было.
    Што да назваў гарадоў, у нашай традыцыі застануцца Кіеў, Чарнігаў, Адэса, а не іх украінамоўныя варыянты. Так што, з-за Берасця ў іхняй унутранай кухні я б не пераймаўся.
  • Іншы з Палесся
    19.07.2025
    Палешук, тут вы памыляецеся. У маёй частцы Палесся добра адносіліся да Бараўца. І было шмат людзей якія яго падтрымлівалі. Самі сябе называлі бульбаўцамі. А НКУС іх называў "бульбашамі" Але гэта былі беларусы - якія былі за Беларусь, а не як расейцы потым спрасцілі усе. ОУН Бараўца проста мела у сябрах шмат маленькіх атрадаў у Беларусі,але у гэтых атрадах ніхто не ідэнтыфікаваў сябе украінцам.
    К 1944 "бульбаўцаў" амаль не існавала в Украіне. А на Берасцейшчыне іх было шмат. Проста перанялі назву "бульбаўцы" ад сваіх паплечнікаў з Украіны.
  • Мх
    19.07.2025
    "Русіфікацыя" ўжо ад украінцаў. Справа правільная. Але ў нас ёсць свае спрадвечныя назвы гарадоў і краін. "Беларусь" а не "Білорусь", у такім разе. Белгарад, бо гэта расейскі (на сёння) горад. Не "Мінськ" а "Менск" (і па украінску таксама).
  • Найперш не галасі!
    19.07.2025
    Мх, так Білорусь ідзе ад двухкаранёвага маскоўскага разумення Бел-о-Русь, дзе два корані і пасярэдзіне злучальны галосны гук о.
    Што слова Беларусь аднакарэннае з коранем 'беларусь', то міністру ды іншым там не мае значэння.
    Kiev з маскоўскай мае значэнне, а Білорусь не мае, тут ад маскоўшчыны не ванітуе.
    )
  • Барадзед
    19.07.2025
    Найперш не галасі! , все правильно в Украине произносят Беларусь как Билорусь: белор. - белы, укр. - билы, а русь - одинаково.
  • Müller
    19.07.2025
    Was für ein Lviv ?! Das muss wieder Lemberg sein, genau wie Pozen.
  • Барадзед
    19.07.2025
    Müller, это было во времена австро-венгрии.
  • AlexxelA
    20.07.2025
    Müller, was für einen "Pozen"? Meintest du Posen (Poznan') in Polen?
  • Найперш не галасі!
    19.07.2025
    )))
    Ужо даўно і адназначна я ўсвядоміў, што наш Сусвет, усе зоркі і планеты, зямля, вада, агонь і паветра, а таксама ўсё жывое не створаныя Богам, не ўтварыліся ад Вялікага Выбуху, а нарадзіліся ў Кіеўскай Русі.
    Хто сумняваецца ў такой адназначнай прапісной ісціне, той нікчэмная ахвяра маскоўскай прапаганды.

    - Называйце нас на сваіх мовах так, як мы сябе на украінскай называем. Беражыце нас.
    - Ну добра, канечне пастараемся, хоць дакладнасці не абяцаем: мовы надта ж розныя.
    - Але мы вас будзем называць, не па-вашаму, а па-свойму, хоць і няправільна. Чхаць мы на вас хацелі.

    Гэта логіка міністра.
    І не толькі міністра.
    Сапраўды, чаму згаданы Брэст, а не Віцебск? Чаму згаданыя назвы толькі памежных з Украінай гарадоў?
  • маскоўская русіфікацыя ў беларускай тапаніміцы
    19.07.2025
    МазЫр, а не Мозыр.
    Тут прыклады яшчэ. https://warta.media/2934
    У дакладзе гісторыка і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча "Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве"
  • Belarus
    19.07.2025
    Калі ўжо жыхары краіны Lietuva вывучаць назву нашай краіны Belarus?
    Як Сталін іх прывучыў нас нейкай Балтарусіяй называць, дык да сіх пор так і пішуць. Хоць Сталін той 70 гадоў як ужо памёр.
  • Адам Иосифович
    20.07.2025
    название Belarus в литовском языке не может работать. Практически все названия стран имеют окончание -ija (или -as , если название мужского рода). Если только склонять как Aš esu iš Belaraus, Važiuoju į Belarų, Gyvenu Belaruje...
  • Valadzimir
    20.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Няхай яны нас ВКЛ лепш называюць
    20.07.2025
    Belarus , Балтарусіяй , з іх мовы Беларусь, як я разумею яны называюць нас Гоція . Няхай яны нас ВКЛ лепш называюць так ці інакш будзе па нашаму
  • нейкі
    19.07.2025
    Беларусам трэба ўважліва да гэтага паставіцца, каб калі прыйдзе час хутка прызвычаіцца. Бо продкі беларусаў і беларусы самі ніколі нічога не рашалі, не рашаюць і рашаць не будуць.
  • Петруха
    20.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • !!!
    20.07.2025
    Мимо тёщиного дома я без шуток не хожу то..
    ......................покажу.
  • ЯНКА
    20.07.2025
    .
    • БРЭСТ – ЛІТОЎСКІ! •

    ⬥ Малайцы ўкраінцы – бароняць сваё. Яшчэ й нараілі нашым «як інтэлектуалам» казаць, што «мова Берасьцейшчыны –ўкраінская». А вось беларуская апазыцыя ганебна поўніцца запраданцамі яшчэ й пралетувіскімі. Бо пры ўсёй павазішчы да Летувы, вялічыць іх Літвою можа толькі беларускі невук альбо з..нік. Усім давёў жа Дзеружынскі, што Літва гэта якраз наша гістарычная Радзіма! Дык яго яго на гэтым сайтыку нават не ўзгадваюць.

    ⬥ І яшчэ. Покуль украінцы будуць непаважліва называць нашу Радзіму нейкай БілоРусяй, мы пакідаем за сабою права пісаць ня «ва», а якраз «на Ўкраіне». Бо халуйству — не❗
    .
  • Андрусь
    20.07.2025
    Што значыць "хочуць пісаць"? Ва Украіне ўжо даўно пішуць назву гэтага горада "Берестя". Больш таго, у рамках дэкамунізацыі і дэрусіфікацыі, якія паскорыліся пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання расіі ва Украіну ў 2022 годзе ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі, у Кіеве павялічылася колькасць тапонімаў, звязаных з Беларуссю. Да таго, што было, у 2023 годзе далучыліся вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага, сквер Кастуся Каліноўскага і праспект Берасцейскі. Апошняя назва гістарычная, яе вярнулі значнай магістралі, якая ідзе ад цэнтра Кіева на захад, у бок Берасця і за савецкімі часамі звалася "праспект Перамогі".
    Што ж да непаслядоўнасці рэдакцыйнай палітыкі ў называнні беларускіх тапонімаў, пра якую піша рэдактар НН, то нічога станоўчага ў гэтым "і вашым і нашым" не бачу. У нашых гарадоў ёсць беларускія назвы - Берасце. Горадня, Наваградак, Янаў, Койданава, Каленкавічы, Мёры, Лёзна. І, калі іх не ўжываць нават у недзяржаўных медыях, то яны і не вернуцца ва ўжытак нават у дэмакратычным грамадстве. Мне падаецца, што такое СМІ, як "Наша ніва" проста абавязнае ўжываць не зрасійшчаныя назвы нашых тапонімаў, а менавіта нашыя нацыянальныя. Паслядоўна і мэтанакіравана!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць