Грамадства1010

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Дар'я Пучыла ў лютым 2024 шукала працу ў Варшаве. Невядома, што было далей, але арыштавалі яе ў пачатку гэтага года ў Беларусі. Цяпер дзяўчына за кратамі.

Дар'я Пучыла. Фота з яе інстаграма

Дар'і Пучыла 27 гадоў. Яна мінчанка. Скончыла юрыдычны факультэт Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта ў 2019 годзе. Ва ўніверсітэце яна ўдзельнічала ў студэнцкіх юрыдычных алімпіядах.

Дар'я Пучыла — фатографка. Яна фатаграфуе як для сябе, гэтак і на замову. Дзяўчына піша, што можа дапамагчы з пошукам вобраза для фота і адзення для яго, а таксама студыі.

У студзені і лютым 2024 Дар'я шукала замовы на вэб-дызайн. На адным з сайтаў яна пісала, што пачатковец, шукае працу ў Варшаве і гатовая пераехаць, разгледзіць любыя прапановы.

Дар'я Пучыла. Фота з яе інстаграма

Дар'я зрабіла апошні пост у інстаграме ў снежні 2024 года. Укантакце была анлайн у апошні раз 7 лютага 2025 года — гэта быў дзень, калі пачаліся затрыманні па справе Гаюна.

Дар'ю асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК). Сутнасць абвінавачанняў, як і прысуд невядомыя.

Дзяўчыне пагражала да сямі гадоў калоніі. Прысуд уступіў у сілу — цяпер Дар'я, хутчэй за ўсё, у Гомельскай жаночай калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Filipp
    12.11.2025
    Як пошукі працы ў Варшаве звязаны з яе срокам? А калі сувязі няма, то навошта гэта выносіць у назву артыкула?
  • ваван
    12.11.2025
    Договоримся и освободим 50 человек. ЗАЖИВЕМ!!!!!
  • Че
    12.11.2025
    У Трампа опять не получилось "вызвалiць закладнiкау"? Как же так??

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць