Спорт66

Хлопцу з Брэста няма і 15-ці, а ў яго ўжо 52-гі памер нагі і рост больш за 2 метры

На мінулым тыдні брэсцкі праект «Інавацыі спорту», які займаецца трэнінгамі на каардынацыю спартсменаў, у сваім інстаграм-акаўнце на 205 тысяч падпісчыкаў расказаў пра незвычайную антрапаметрыю аднаго са сваіх падапечных — баскетбаліста Іллі Шведа. У жніўні хлопцу споўніцца толькі 15, але ўжо сёння ён мае 52,5 памер нагі, піша Tribuna.com.

Ілля Швед
Ілля Швед. Так выглядае красовак гульца — і гэта не нейкі камедыйны інвентар. Фота: / instagram.com/coordination_sportlab, belarus.basketball

Выхаванец брэсцкага баскетбола гуляе на пазіцыі форварда і апроч вялікай ступні вылучаецца сярод аднагодкаў ростам.

Вось фота з найлепшымі баскетбалістамі першынства юнакоў 2009-2010 года нараджэння ў Гомелі ў красавіку. Там Ілля выступаў за каманду Брэсцкай вобласці і трапіў у сімвалічную пяцёрку турніра.

А вось кадр з «фіналу чатырох» чэмпіянату Беларусі ў той жа ўзроставай катэгорыі ў траўні. Тут Швед выступаў ужо за «Прынямонне» з Гродна, куды перабраўся восенню 2024 года, і быў прызнаны самым выніковым баскетбалістам у спаборніцтве, у якім яго каманда стала пераможцам.

Яшчэ Швед выступае за зборную Беларусі U-16 (так, у няпоўныя 15) — і там, калі верыць вачам, ён самы высокі.

Магчыма, дзесьці ў Беларусі і адшукаецца большы юніёр, але менавіта Швед ужо цяпер можа пахваліцца дэбютам у дарослым чэмпіянаце Беларусі: 10 матчаў у сезоне-2024/25 і 20 пунктаў у складзе «Гродна-93-ГрДУ» — гэта моладзевая каманда пераможцы апошняга ЧБ «Гродна-93», якая заняла агульнае 7-е месца ў апошнім турніры (так, юнакі гуляюць разам з дарослымі).

Праз досвед на дарослым узроўні рост Шведа адлюстраваны на сайце БФБ. І цяпер мы ведаем, што габарытамі ён вылучаецца не толькі сярод аднагодкаў: ажно 203 сантыметры — гэта найвялікшы паказчык у моладзевай камандзе «Гродна-93». Бліжэйшыя «пераследвальнікі» Кірыл Ткачэнка і Дзмітрый Навуменка меншыя на 1 см, але яны старэйшыя: першаму 16 гадоў, другому 21.

Калі ж падсумаваць звесткі па ўсіх камандах з таго ж сайта БФБ, то ў свае 14 Швед ніжэйшы толькі за дзевяцярых баскетбалістаў чэмпіянату Беларусі. Вышэйшыя за маладога берасцейца шасцёра суайчыннікаў (сярод іх два аднаклубнікі з асновы «Гродна-93») і тры легіянеры. Усе яны на некалькі гадоў, а то і не на адно дзесяцігоддзе старэйшыя за Шведа:

  • Уладзіслаў Мароз («Мінск», форвард, беларус, 24 гады) — 210 см;
  • Глеб Бігун («Мінск», форвард, беларус, 21 год) — 209 см;
  • Мікіта Шчурат («Барысфен», форвард, расіянін, 22 гады) — 209 см;
  • Кірыл Вінакураў («Гродна-93», цэнтравы, беларус, 25 гадоў) — 207 см;
  • Канстанцін Паско («Мінск», форвард, беларус, 22 гады) — 206 см;
  • Жаэль Бандамба («Гомельскія рысі», цэнтравы, кангалезец, 22 гады) — 205 см;
  • Нікола Джурыч («Гродна-93», цэнтравы, серб, 34 гады) — 204 см;
  • Назар Фархадаў (РЦАП-СДзЮШАР, разыгрываючы, беларус, 19 гадоў) — 204 см;
  • Антон Вашкевіч («Імпульс-БДУІР», цэнтравы, беларус, 31 год) — 204 см.

З кім яшчэ можна параўнаць Шведа? Высокіх любяць у валейболе. Напрыклад, у салігорскім «Шахцёры» адразу ў шасцёх ён вышэйшы, чым у Шведа. Самыя высокія — 26-гадовы беларускі дыяганальны Пятро Мінянкоў і 27-гадовы расійскі цэнтральны блакавальнік Кірыл Кранін — па 210 сантыметраў.

Пятро Мінянкоў

Можна меркаваць, што ўжо цяпер Швед уваходзіць у пералік самых высокіх спартсменаў Беларусі — а яму толькі-толькі споўніцца 15. Цікава, да якога паказчыка хлопец дарасце.

Каментары6

  • Сэм Прэсці
    18.07.2025
    Будучы першы чэмпіён НБА з Беларусі?
  • Ну что
    18.07.2025
    Мечта девок на тиндере.
  • Максим Дизайнер
    18.07.2025
    Ну что, Да, если бы они сами еще рост и вес указывали. В 90% анкет нет даже первого.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць