Грамадства44

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае

«Унутранай нясмеласці ад таго, што буду вучыцца з хлопцамі і дзяўчатамі 16-17 гадоў, у мяне няма, з самаацэнкай таксама ўсё нармальна».

Алена. Фота тут і далей: «Анлайнер»

Учора быў апошні дзень падачы дакументаў на паступленне ва ўніверсітэты. Сярод тых, хто паступае ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт — 36 гадовая Алена. У яе ўжо ёсць дыплом аб вышэйшай адукацыі. Алена плануе вучыцца на дзённым, піша «Анлайнер».

«У 2007 годзе я паступіла на бюджэт у БНТУ. На спецыяльнасць «інжынер-будаўнік» мяне «накіравалі» бацькі, сама я ў той момант не вельмі ўсведамляла, кім хачу працаваць у будучыні, — расказвае Алена. — На трэцім курсе я нарадзіла дзіця, але засталася вучыцца на дзённым. Вярнулася праз месяц пасля родаў! Так што вучобу я скончыла разам з усімі аднагрупнікамі, затым адпрацавала па размеркаванні. А пасля гэтага адразу ж звольнілася — зразумела, што мне нецікава».

З усмешкай Алена расказвае, што вучыцца не пераставала ўсё жыццё: праходзіла курсы дызайну інтэр'еру, бухгалтарскага ўліку (вырашыла асвоіць, каб дапамагаць мужу будаваць бізнэс), бізнэс-аналітыка і гэтак далей. Думка вярнуцца да акадэмічнага жыцця прыйшла каля года таму.

«Я шмат дзе паспела папрацаваць, але хутка перагарала. Нават у другім дэкрэце не змагла проста так сядзець дома і наняла трэнера па плаванні. Настолькі хацелася пазнаваць нешта новае! — усміхаецца мінчанка. — Затым я запісалася на анлайн-курсы вывучэння англійскай мовы, мне ўсё вельмі падабалася. Але зразумела, што патрэбна нейкая глабальная канчатковая мэта. Груба кажучы, каб па сканчэнні пэўных адрэзкаў не гублялася матывацыя. Ты пераступіў нейкі рубеж — і ідзеш далей. Напрыклад, здаў экзамен, затым — яшчэ адзін».

Пра рашэнне вучыцца вочна Алена расказала толькі мужу — ён гэтую ідэю падтрымаў. Але чаму прыйшлося выбраць дзённае? Па-першае, на жаданую спецыяльнасць (факультэт кітайскай мовы) завочнага навучання няма.

«Ды і як вывучыць мову на завочцы? Трэба працаваць кожны дзень, прыходзіць і вучыць, трэніраваць дысцыпліну, — разважае абітурыентка. — Унутранай нясмеласці ад таго, што буду вучыцца з хлопцамі 16-17 гадоў, у мяне няма, з самаацэнкай таксама ўсё нармальна. Магчыма, першы тыдзень да мяне будуць прыглядацца, але потым усё прывыкнуць. У будучыні, ужо пасля атрымання дыплома, я планую працаваць перакладчыкам — гатовая прыкладаць да гэтага намаганні».

З улікам першай «бюджэтнай» адукацыі другі дыплом Алена можа атрымаць толькі на платнай аснове. Хоць па балах (84 — англійская, 91 — руская, 92 — гісторыя Беларусі на ЦТ) яна паказала цалкам годны вынік.

«Па рускай і англійскай мовах я не рыхтавалася, а па гісторыі Беларусі хадзіла на анлайн-заняткі. Цікава, што мінулым летам я знайшла выкладчыка, мы сустрэліся асабіста (пра ўзрост я ёй сказала), а затым яна даслала мне адмову ў занятках. Патлумачыла гэта тым, што я буду бянтэжыць 11-класнікаў і ёй важна, каб ім было спакойна. У выніку яна ж рэкамендавала мне іншых выкладчыкаў, у групе аднаго з іх я займалася 9 месяцаў. Думаю, іншыя хлопцы заўважылі, што я старэйшая, але ніякіх касых поглядаў я не адчула. І так, бывала, магла памыліцца з адказамі».

Яшчэ адзін аргумент на карысць вучобы на дзённым — наяўнасць асабістага часу для сябе. Двое дзяцей ужо выраслі (ім 10 і 15 гадоў), так што ёсць магчымасць рэалізаваць сябе.

«Вядома, члены прыёмнай камісіі трохі здзівіліся, хоць кажуць, што ў іх быў і 63-гадовы студэнт! Для мяне самае галоўнае — каб мне падабалася і я была шчаслівая».

Каментары4

  • в общаге ее ждут
    18.07.2025
    не зовидуйте, групповые сэксы для нее обеспечены
  • Рукалицо
    18.07.2025
    Новость для минского сельпо, не более. В Европе является нормой получать 1,2 и 3е высшее образование в вышеупомянутом возрасте
  • Максим Дизайнер
    18.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць