Грамадства1515

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з дарадцам Вэнса

Дарадца беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі паведаміў пра правядзенне ў Вашынгтоне перамоў з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі.

Дзяніс Кучынскі

«У мяне адбыліся цёплыя і прадуктыўныя кансультацыі ў Белым доме з Эндзі Бейкерам — намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа і дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джэя Дзі Вэнса», — напісаў Кучынскі.

Паводле яго слоў,

«гэтая сустрэча азначае найвышэйшы ўзровень узаемадзеяння дэмакратычнай Беларусі з Белым домам з моманту абрання прэзідэнта Трампа — жыццёва важны крок да ўмацавання нашага пастаяннага дыялогу з ЗША».

Фота: Офіс Ціханоўскай

Дзяніс Кучынскі перадаў праз дарадцу ліст Дональду Трампу ад Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, а таксама падзякаваў амерыканскаму ўраду за паспяховае вызваленне беларускіх палітвязняў, у тым ліку — Сяргея Ціханоўскага.

Абмеркавалі таксама далейшыя крокі ў развіцці адносін паміж амерыканскім урадам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, шляхі вызвалення палітвязняў, падыход у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. А таксама ўльтыматум Трампа, магчымае перамір’е і ціск адміністрацыі прэзідэнта ЗША на Расію, пытанні рэгіянальнай бяспекі і месца Беларусі ў перамовах паміж Украінай і Расіяй.

Каментары15

  • Дзянісу - медаль Каліноўскага!
    16.07.2025
    Ай да Дзяніс, ад да маладзец! Гэта не проста найвышэйшы ўзровень узаемадзеяння, гэта - пілатаж вышэй за Бога. Нарэшце мы бліжэй да перамогі як ніколі.
    Сябры, гатуем зноў шампанскае адчыняць!
  • Жора
    16.07.2025
    Ладна вам пра высокія матэрыі. Колькі каштавалі авія-квіткі Кучынскага туды-назад, гатэль і кім яны былі аплочаны?
  • Я
    16.07.2025
    гэтая сустрэча нiчога не азначае як i шмат iншых на жаль

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць