Грамадства5858

Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»

Школьнікі патрулююць ваколіцы і дакладваюць памежнікам аб падазроных машынах.

Скрыншот відэа СТБ

Беларускія школьнікі арганізавалі дзіцячы блакпост у вёсцы Глыбоцкае за кіламетр ад мяжы з Украінай. Атрад стварылі хлопцы, якія на лета прыехалі да сваіх бабуль у вёску.

Кіруе блакпастом 14-гадовы Даніла са школы ў Гомелі. Ён ходзіць у кепцы з вялікай нашыўкай у выглядзе савецкага сцяга і нават з пагонамі старшага лейтэнанта. Такое неафіцыйнае званне яму прысвоілі мясцовыя памежнікі, паведамляе СТБ.

Яшчэ адзін хлопец з атрада прымацаваў да гімнасцёркі дзіўныя медалі. Адзін з іх з вялікай літарай Z — сімвал расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэта адзін з шматлікіх варыянтаў медаля «За ўдзел у аперацыі па дэмілітарызацыі і дэнaцыфікацыі Украіны». Такія медалі ўручаюць удзельнікам поўнамаштабнай вайны. Але іх можна набыць і ў інтэрнэце.

Скрыншот відэа СТВ

Удзельнікі дзіцячага памежнага атрада патрулююць мясцовасць з 9 раніцы штодзённа. Яны запісваюць даныя падазроных, па іх меркаванні, машын і выяўляць падазроных людзей. 

Яшчэ школьнікі праходзяць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку на мясцовай пагранзаставе. Часам памежнікі бяруць хлопцаў на праверку падазронага транспарту.

Добраахвотны атрад узяў сабе назву «Беларусь». Школьнікі прыдумалі сабе статут з 20 правілаў і абралі пазыўныя. Каб патрапіць у склад групы, трэба прайсці адбор — падлеткі ацэньваюць фізічную падрыхтоўку кандыдата і асабістую матывацыю. Судзячы па рэпартажы, у атрадзе ўдзельнічаюць як мінімум 5 чалавек. Для сюжэта на дзяржТБ лідару атрада нават выдалі аўтамат.

Скрыншот відэа СТБ

Камандзір атрада Даніла як узнагароду за ініцыятыву атрымаў ад памежнікаў сапраўдную вайсковую форму. Хлопец кажа, што марыць стаць памежнікам, але здароўе не дазваляе. Ён нават напісаў ліст Лукашэнку, у якім расказаў, што ў краіне ёсць дзеці, якія мараць абараняць Радзіму. 

Каментары58

  • маленькие ублюдки
    08.07.2025
    Нет, ну сволота конкретная
  • Абу
    08.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Санкции, дайте еще
    08.07.2025
    Нужно больше санкций! Еще больше! Вколотить, ногами запихать в русский мир. Эти дети - это только начало, еще 5 лет санкций и изоляции, и тут будет зоопарк не хуже Донецка.

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы5

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»1

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў5

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў12

Германія заявіла пра лазерную атаку Кітая на яе самалёт у Чырвоным моры1

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу2

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?42

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме9

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы5

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць