Свет22

У Канадзе раскрыта змова «антыўрадавага апалчэння» з удзелам вайскоўцаў

У Канадзе чацвярым мужчынам, уключаючы вайскоўцаў Канадскіх узброеных сіл, выстаўлены абвінавачанні ў змове з мэтай стварэння «антыўрадавага апалчэння» і «гвалтоўнага захопу зямлі», паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на Каралеўскую канадскую конную паліцыю.

Паводле звестак паліцыі, трое падазраваных удзельнічалі ў вучэннях ваеннага тыпу, стрэльбах і разведвальных аперацыях у раёне горада Квебек у межах меркаванай змовы.

Таксама сцвярджаецца, што група захоўвала выбуховыя прылады, дзясяткі адзінак агнястрэльнай зброі і тысячы патронаў. Усе боепрыпасы былі канфіскаваныя Каралеўскай канадскай коннай паліцыяй.

Усе чацвёра арыштаваныя і павінны з’явіцца перад судом горада Квебек у аўторак, паведаміла паліцыя.

Каралеўская канадская конная паліцыя — адзін з галоўных федэральных праваахоўных органаў у Канадзе, да яе кампетэнцыі адносяцца такія злачынствы, як тэрарызм і кіберзлачыннасць.

«Гвалтоўны захоп зямлі»

Сярод абвінавачаных — 24-гадовы Марк-Арэль Шабо і 25-гадовы Рафаэль Лагасэ, абодва жыхары Квебека, а таксама 24-гадовы Сімон Анжэ-Адэ з Невіля.

Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні «канкрэтных дзеянняў па спрыянні тэрарыстычнай дзейнасці», гаворыцца ў прэс-рэлізе Каралеўскай канадскай коннай паліцыі. Чацвёрты фігурант, 33-гадовы Мэцью Форбс з Пон-Ружа — горада прыкладна за 45 км на захад ад Квебека — таксама абвінавачваецца ў датычнасці да меркаванай змовы. Яму выстаўлена абвінавачанне ў захоўванні агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, некаторыя з якіх забаронены ў Канадзе.

Паліцыя паведаміла, што падчас ператрусу, праведзенага ў студзені 2024 года, былі канфіскаваныя 16 выбуховых прылад, 83 адзінкі агнястрэльнай зброі, амаль 11 тысяч патронаў і каля 130 магазінаў. Таксама былі выяўлены акуляры начнога бачання і ваеннае рыштунак.

Каралеўская канадская конная паліцыя не ўдакладніла, якімі маглі быць меркаваныя матывы падазраваных, але заявіла, што група мела намер «гвалтоўна захапіць тэрыторыю ў раёне горада Квебек».

Арышты адбыліся на фоне націску на канадскіх вайскоўцаў, якіх заклікаюць змагацца з экстрэмізмам ва ўласных шэрагах.

У дакладзе кансультатыўнай групы вайскоўцаў па пытаннях сістэмнага расізму і дыскрымінацыі за 2022 год гаворыцца, што колькасць вайскоўцаў, звязаных з экстрэмісцкімі групамі, расце.

Каментары2

  • Ополченцы
    09.07.2025
    Из угнетаемых американоязычных слоев населения
  • Жыве Квебекская народная республика!
    09.07.2025
    Тексас - цэ Мексика!

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці13

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці13

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць