Меркаванні216216

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»

Больш за тое — скажам мякка, я не бачу ў гэтым ніякай палітычнай неабходнасці, піша ў сябе ў фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

Сяргей Ціханоўскі, 22 чэрвеня 2025. Фота: Наша Ніва

Памятаеце, у фільме «Лепей не бывае» (As Good As It Gets) саркастычны герой Джэка Нікальсана кажа афіцыянтцы: «Just what the world needs… another actress» — «Вось што цяпер свету патрэбна — яшчэ адна акцёрка»?

Вось што менш за ўсё патрэбна зараз беларускай апазыцыі, дэмакратычным сілам, — яшчэ адзін беларускамоўны палітык у эміграцыі, які будзе канцэнтравацца на пытаннях мовы, культуры, нацыянальнага адраджэння.

Гэта паляна даўно пакрытая. Тут генералаў больш, чым салдат.

Загаварыць па-беларуску, каб спадабацца тым людзям (і таму канкрэтнаму чалавеку), якія яго крытыкуюць за ягоную рускамоўнасць — бессэнсоўна. Ціханоўскі ад іх літасці не атрымае ў любым выпадку. Святлана Ціханоўская загаварыла па-беларуску самыя адраджэнскія рэчы — яны палюбілі яе пасля гэтага?

«Ах, я чем виноват?»…

— Ты виноват уж тем, что хочется мне.. быть лидером, а ты сам претендуешь быть лидером». Значыць, ты — вораг, што б і на якой мове ты б ні казаў. Урэшце, як і ўсе астатнія.

У Ціханоўскага — свой талент і імідж, свая функцыя, і яму не трэба граць чужыя ролі. Хай ён звяртаецца да тых людзей, якія застаюцца ўбаку, да якіх не даходзяць нашы традыцыйныя заклікі. Хай звяртаецца ў той форме і на той мове, якая гэтым людзям больш звыклая і зразумелая.

І ні ў якім разе ня варта гэта ўспрымаць як «зараз не да мовы». Я той чалавек, які больш за іншых напісаў тэкстаў пра тое, што мова заўсёды на першых месцах і яна не «пачакае».

Проста кожны павінен займацца сваёй справай — той, якую ўмее рабіць найперш і якая атрымліваецца. У кожнага свая ніша і аўдыторыя. Сяргею Ціханоўскаму гістарычна ўдавалася (і будзем спадзявацца, можа ўдасца зараз) актывізоўваць «простых» людзей, уздымаць шырокія народныя масы, узбуджаць нянавісць да рэжыму і жаданне дзейнічаць.

Я не ведаю, якія ў яго планы і рэсурсы. Але адчуваю, што нешта ўдасца ў яго можа толькі пры ўмове, што Ціханоўскі будзе самім сабой, што яму не будуць навязваць пэўныя прынятыя «ў нашым асяроддзі» нормы, падыходы і манеры. Магчыма, людзі стаміліся ад дыпламатычных і асцярожных заяваў, і ім хочацца слухаць чалавека, які заклікае пасадзіць аднаго персанажа «на кол».

Каментары216

  • Кілер троляў
    11.07.2025
    Яшчэ адна кансерва
  • Імя
    11.07.2025
    Чарговае трызненне з прыпісваннем апанентам фальшывай матывацыі. Пана Кропачку нашага нагадвае.
  • Большы
    11.07.2025
    А мяне менш за ўсё турбуе Сяргей Ціханоўскі.

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца6

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца6

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць