Вайна

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

У выніку спецаперацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны быў знішчаны ўчастак вялікага магістральнага газаправода, які абслугоўвае прадпрыемствы расійскага ВПК у Чалябінскай, Арэнбургскай і Свярдлоўскай абласцях Расіі, паведамляе «Украінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Па словах крыніцы выдання ў ГУР, увечары 10 ліпеня ў расійскім горадзе Лангепас у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Цюменскай вобласці адбыўся магутны выбух з наступным маштабным пажарам.

Суразмоўца «Украінскай праўды» адзначае, што прапускная здольнасць газаправода, які трапіў пад атаку — 2,6 мільярда кубічных метраў прыроднага газу за год. А ўлічваючы адлегласць паміж газавымі кампрэсарнымі станцыямі (каля 20 кіламетраў), у дзвюх пашкоджаных выбухамі трубах знаходзілася прыкладна 4 112 000 кубічных метраў газу.

Паводле ацэнак разведкі, паколькі кошт 1000 кубічных метраў газу цяпер складае каля 350 даляраў ЗША, сума толькі аднаразовай нанесенай шкоды складае не менш за 1,3 мільёна даляраў ЗША.

Суразмоўца з ГУР тлумачыць, што работы па аднаўленні і тэставанні газаправода працягнуцца каля аднаго месяца, бо пашкоджаныя трубы размешчаныя ў балоцістай мясцовасці, што абцяжарвае працу рамонтных брыгад і прывядзе да памяншэння аб'ёму паставак газу на названы перыяд да 25 мільёнаў кубічных метраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА27

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў1

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»211

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА27

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць