Здарэнні

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

У аграгарадку Васілішкі адбылася кранальная гісторыя, якая закранула сэрцы мясцовых жыхароў. Пасля моцнага ветру, які зваліў дрэва, два бусляняці, што яшчэ не ўмелі лётаць, засталіся без гнязда. Але іх лёс склаўся інакш дзякуючы звычайнай бабулі з незвычайна добрым сэрцам.

На дапамогу птушанятам прыйшла мясцовая жыхарка — Яніна Мечыславаўна Буракевіч, піша выданне «Дзянніца».

— Як жа я магла іх пакінуць? — кажа Яніна Мечыславаўна. — Яны ж зусім безабаронныя.

Цяпер пад дахам яе хлява пасяліліся два новыя жыхары — маленькія бусляняты.

77-гадовая пенсіянерка ўласнаручна зрабіла ім часовае жытло, а галоўнае — узяла на сябе клопат пра іх харчаванне.

Кожны дзень яна купляе сваім падапечным свежую рыбу, а тыя ўжо пазнаюць яе голас і радасна сустракаюць, гучна шыпячы і пішчачы пры выглядзе ежы.

Самае цікавае ў гэтай гісторыі тое, што бацькі птушанят не пакінулі іх: дарослыя буслы часта прылятаюць наведацца да малых, а непадалёк пабудавалі новае гняздо.

Хутка падрослыя бусляняты набяруцца сілы і навучацца лётаць, але сваю ратавальнiцу яны дакладна не забудуць.

Гэта гісторыя — напамін пра тое, што сапраўдная дабрыня — не ў гучных словах, а ў простых учынках.

Яніна Мечыславаўна проста не змагла прайсці міма чужой бяды. І цяпер яна — не толькі ратавалiца птушанят, але і прыклад для ўсяго аграгарадка.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць