Свет11

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»

Выданне The New York Times, спасылаючыся на былога калегу загінулага піша, што Іван Вароніч пасля ўступлення ў СБУ ў сярэдзіне 1990-х гадоў камандаваў падраздзяленнем спецыяльных аперацый.

Фота, якое распаўсюдзілі расійскія каналы, блізкія да сілавікоў

Падраздзяленне, якім кіраваў Вароніч, атрымлівала тэхнічную падтрымку ад ЦРУ і арганізавала ліквідацыю вядомага баевіка Арсенія Паўлава пад мянушкай «Матарола» ў акупаваным Данецку.

Са слоў калегаў, пасля поўнамаштабнага ўварвання Вароніч быў часткай элітнага падраздзялення, адказнага за дзеянні ў «шэрай зоне». Яно адыграла ключавую ролю ў нечаканым наступленні на расійскую Курскую вобласць мінулым летам.

Былы кіраўнік СБУ Іван Баканаў, які быў асабіста знаёмы з забітым палкоўнікам, заявіў, што той браў вельмі актыўны ўдзел у супрацьдзеянні расійскай агрэсіі з 2014 года:

«Калі матывам з'яўляецца забойства на бытавой глебе — гэта адно. Але гэта можа быць публічнае пакаранне, праведзенае расіянамі, а гэта ўжо зусім іншая гісторыя, якая запатрабуе ад СБУ комплексу неадкладных захадаў».

Івана Вароніча забілі ў Кіеве раніцай 10 ліпеня. У раёне 9:00 невядомы падбег да 50-гадовага Івана Вароніча на вуліцы і пяць разоў стрэліў з пісталета з глушыцелем. Пасля чаго ўцёк. Палкоўнік атрымаў цяжкія раненні і памёр на месцы

Каментары1

  • Маршрут перестроен
    11.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць