З пачатку 2025 года ў Беларусі патанулі ўжо 136 чалавек, сярод якіх — 10 дзяцей. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі начальнік Цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ МНС Максім Клачко.

Чыноўнік падкрэсліў, што купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, якія прайшлі праверку спецыялістаў — такіх месцаў у краіне цяпер 494. Паводле яго слоў, 99% выпадкаў утаплення адбываюцца менавіта там, дзе няма належных умоў для бяспечнага адпачынку.
Таксама Клачко паведаміў, што з пачатку года на пажарах загінулі 324 чалавекі, у тым ліку 4 дзяцей. Для параўнання — летась за той жа перыяд загінулі 283 чалавекі.
Ён звярнуў увагу, што дарослыя павінны быць прыкладам для дзяцей і сачыць за імі, бо ў большасці выпадкаў няшчасныя выпадкі з дзецьмі адбываюцца менавіта з-за недагляду з боку дарослых.
Каментары