Свет

Памёр адзін з архітэктараў Перабудовы ў СССР Вадзім Мядзведзеў

У Маскве памёр адзін з галоўных архітэктараў Перабудовы ў СССР, савецкі партыйны дзеяч і вучоны-эканаміст Вадзім Мядзведзеў. Яму было 96 гадоў, і ён заставаўся апошнім з жывых членаў Палітбюро ЦК КПСС, якое існавала да скасавання 6-га артыкула Канстытуцыі СССР аб кіраўнічай ролі камуністычнай партыі ў сакавіку 1990 года.

Вадзім Мядзведзеў

Вадзім Мядзведзеў нарадзіўся 29 сакавіка 1929 года ў вёсцы Моханькава Яраслаўскай губерні. Скончыў эканамічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі па эканамічнай тэматыцы.

Працяглы час займаў кіраўнічыя пасады ў партыйнай сістэме: быў сакратаром Ленінградскага гаркама, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПСС, рэктарам Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1978—1983), загадчыкам аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК (1983—1986), сакратаром ЦК (1986—1990). У 1988-1990 гадах быў членам Палітбюро ЦК КПСС, старшынёй Ідэалагічнай камісіі.

Належаў да блізкага кола Міхаіла Гарбачова і падтрымліваў дэмакратычныя змены ў грамадстве.

Курыруючы ў ЦК пытанні ідэалогіі, Вадзім Мядзведзеў унёс значны ўклад у ідэалагічную і інфармацыйную лібералізацыю: ініцыяваў адмену забароны на пэўныя выданні, зняцце абмежаванняў на падпіску, вяртанне ў агульны доступ літаратуры са «спецхранаў», у тым ліку твораў Аляксандра Салжаніцына і Льва Троцкага. Удзельнічаў у падрыхтоўцы актаў па юрыдычнай адмене пазасудовых рашэнняў у дачыненні да рэпрэсаваных у сталінскія часы. Восенню 1989 года ініцыяваў замену ў вышэйшых навучальных установах курсаў гісторыі КПСС і навуковага камунізму курсам сацыяльна-палітычнай гісторыі.

Пасля краху камунізму і распаду СССР ад палітычнай дзейнасці адышоў, працаваў у Інстытуце эканомікі РАН і супрацоўнічаў з «Гарбачоў-Фондам».

Вадзім Мядзведзеў пасля смерці ў лютым мінулага года былога старшыні Савета міністраў СССР Мікалая Рыжкова заставаўся адзіным жывым членам Палітбюро ЦК КПСС, абраным у склад гэтага фактычна ключавога савецкага органа ўлады яшчэ да скасавання 6-га артыкула Канстытуцыі СССР аб кіраўнічай ролі камуністычнай партыі ў сакавіку 1990 года. Пасля таго Палітбюро хоць і існавала далей, аж да жніўня 1991 года, але сваю ранейшую ролю страціла. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову9

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць