Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024
Новае абвінавачванне — абраза Лукашэнкі.

Іван Марозаў. Фота: сацсеткі
Стала вядома пра паўторнае затрыманне блогера Івана Марозава. Як паведамляе Dissidentby.com, яно адбылося ў чэрвені 2025 года. Цяпер Марозава абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі — артыкул 368 Крымінальнага кодэкса. У залежнасці ад часткі артыкула пакаранне можа дасягаць пяці гадоў калоніі.
Івану Марозаву 42 гады. У 2000-я ён вёў блог у Livejournal пад нікам hondurazian. Юрыст па адукацыі, Марозаў працаваў у IT-сферы.
Блогер быў арыштаваны ў студзені 2023 года. Атрымаў паўтара года зняволення за ўдзел у пратэстах. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове. Выйшаў на свабоду 17 красавіка 2024 года.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары