Грамадства33

Колькасць даменных імёнаў у зонах.by і.бел перасягнула 150 тысяч

Колькасць даменных імёнаў у зонах.by і.бел перасягнула знакавую мяжу — больш за 150 тысяч. Пра гэта паведаміла кампанія beCloud, якая з’яўляецца тэхнічным адміністратарам нацыянальных даменных зонаў.

Ілюстрацыя: beCloud

Па стане на чэрвень 2025 года зарэгістравана 150 882 дамены другога ўзроўню, з іх:

  • 135 704 — у зоне.by,
  • 15 178 — у зоне.бел.

Амаль 72% уладальнікаў даменаў — гэта жыхары Мінска і Мінскай вобласці. За імі ідуць Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская і іншыя вобласці. Каля 8% даменаў належыць нерэзідэнтам Беларусі — найперш з Расіі (3 963 дамены), Германіі (1 480) і ЗША (1 355). У пяцёрку таксама ўваходзяць Кітай і Францыя.

64% даменаў зарэгістраваны юрыдычнымі асобамі, а 36% — фізічнымі. Паводле экспертаў, рост даменнай прасторы працягнецца, асабліва дзякуючы малому і сярэдняму бізнэсу, які ўсё часцей выходзіць з сацсетак у нацыянальны інтэрнэт.

Асобна beCloud адзначыла аўкцыёны, дзе прадаваліся дамены, якія вызваліліся. За першае паўгоддзе 2025 года адбылося 5 такіх мерапрыемстваў, падчас якіх было прададзена 298 лотаў: 285 у зоне.by і 13 — у зоне.бел. Агулам падчас іх сабрана 68 755 рублёў.

Сярод самых дарагіх даменаў:

  • у зоне.by — vbet.by (10 660 рублёў), nissan.by (5 364 рублі), znaj.by (3 934 рублі). Таксама ў дзясятку трапілі tdi.by, belmapo.by, metr.by, ex.by, kotly.by, amper.by, ipm.by;
  • у зоне.бел — простыевещи.бел, ландшафт.бел, брестполумарафон.бел, аэросъемка.бел, ноутбуки.бел, барахолка.бел і іншыя.

Каментары3

  • памяці выкладчыка Шчукіна
    07.07.2025
    Каму належыць www.profi-bel.by?
    Перанос персанальных дадзеных на www.profi.ru з www.profi-bel.by, пры немагчымасці іх выдаліць, лічыцца законным у Беларусі?
    Колькі даменных імёнаў было анулявана у Беларусі па выраку суда з-за смерці карыстальніка?
  • sent
    08.07.2025
    памяці выкладчыка Шчукіна, яшчэ спытай каму належыць біклаўд
  • sent
    08.07.2025
    памяці выкладчыка Шчукіна, праз whois?

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Кружляў над Гомелем паўтары гадзіны». Што паведамлялі людзі пра расійскія дроны, што заляцелі падчас начной атакі Украіны

«Я задзяўблася!» Беларуска ў шаленстве ад якасці сувязі МТС14

Зеландыя: кантынент, які амаль цалкам схаваны пад вадою1

Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя13

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць