Грамадства99

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Датэлефанавацца ў службу тэхнічнай падтрымкі А1 немагчыма, запыты ў сацыяльных сетках кампанія ігнаруе, а віртуальны памочнік прызнаецца: «На гэты момант існуюць тэхнічныя цяжкасці ў працы інтэрнэта і тэлебачання».

Скрыншот відэа ў інстаграме А1

У сацыяльных сетках беларусы з розных гарадоў краіны скардзяцца на тое, што і мабільны, і хатні інтэрнэт ад А1 ледзь-ледзь працуе. Пра тэхнічныя праблемы людзі паведамляюць апошнія дні, але гэтай ноччу яны сталі найбольш моцнымі.

Карыстальнікі скардзяцца, што ніякія сайты не грузяцца, а сацсеткі падгружаюцца вельмі павольна. Праз гэта нехта нават трапіў у вельмі непрыемную сітуацыю.

Адна дзяўчына распавяла ў трэдс, што каля трох гадзін ночы ёй трэба было выклікаць таксі ў аэрапорт: «І менавіта ў тую хвіліну, як трэба выклікаць таксі — знік інтэрнэт: і вайфай, і мабільны А1. Я ў паніцы з чамаданамі спускаюся на вуліцу. Ноч, нікога няма, таксі не выклікаецца, сто халодных патоў, што спазняюся на ўсе самалёты. Праз хвілін 15 бачу ўдалечыні постаць хлопца. Крычу, каб спыніўся. Ён мусіць і сам спалохаўся, бо ноч. Фух, выклікаў мне таксі». Праблема была яшчэ і ў тым, што дзяўчына не мела з сабой беларускіх грошай — толькі даляры, бо планавала выклікаць таксі праз дадатак, а плаціць аўтаматычна карткай.

Афіцыйнай інфармацыі ад кампаніі А1 з гэтай нагоды пакуль не было. Пад апошнім забаўляльным відэа ў афіцыйным інстаграме А1 каля сотні каментарыяў ад абураных карыстальнікаў. Людзі незадаволены тым, што не атрымалі нават ніякіх паведамленняў ад правайдару сувязі. Каментарыі пакуль праігнараваныя, на прыватныя паведамленні прадстаўнікі кампаніі ніяк таксама не адказваюць.

@belarusnovosti В Беларуси большие проблемы с интернетом! Жалобы в основном на А1 #а1 #беларусь #новостибеларуси #интернет #минсксейчас #брест #белорусы #беларусьновости ♬ stellar - .diedlonely & énouement

Датэлефанавацца ў службу тэхнічнай падтрымкі ў людзей не атрымліваецца. Віртуальны памочнік на сайце адзіны, хто прызнае наяўнасць праблемы: «На гэты момант існуюць тэхнічныя цяжкасці ў працы інтэрнета і тэлебачання. Нашы спецыялісты ўжо займаюцца вырашэннем пытання».

А1

Каментары9

  • Как неожиданно (нет)
    03.06.2025
    Самый лошарский оператор всегда был велком. Только деньги ни за что списывать умеют
  • Все просто
    03.06.2025
    Белтелеком ломает конкурентов. Ему из бюджета деньги дают. Это такая конкуренция.
  • там ответят
    03.06.2025
    Все вопросы к белтелекому и оац.....

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць