Свет22

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная

Падчас сустрэчы з лідарамі афрыканскіх краін прэзідэнт ЗША пахваліў прэзідэнта Ліберыі Джозэфа Баакая за «добрую англійскую мову» і спытаў яго, дзе ён навучыўся так добра на ёй размаўляць, піша Бі-бі-сі.

Фота: Alex Brandon / AP

«Такая добрая англійская мова, — з прыкметным здзіўленнем сказаў Трамп. — Такая прыгожая англійская мова».

«Дзе вы навучыліся размаўляць так прыгожа? Дзе вы атрымалі адукацыю? Дзе? У Ліберыі? — працягваў прэзідэнт ЗША. — Вельмі цікава. Гэта цудоўная англійская мова. У мяне за гэтым сталом сядзяць людзі, якія і блізка не могуць так добра гаварыць».

Дональд Трамп мог не ведаць, што ў Ліберыі з ЗША асаблівыя сувязі і адносіны, гісторыя якіх цягнецца з часоў заснавання гэтай краіны ў Заходняй Афрыцы.

Англійская — афіцыйная мова ў Ліберыі, і многія жыхары краіны размаўляюць на ёй з амерыканскім акцэнтам — даюць пра сябе ведаць гістарычныя сувязі з ЗША.

Магчыма, увагу Трампа прыцягнуў менавіта акцэнт прэзідэнта Ліберыі.

Каментары2

  • Ніпрашто
    11.07.2025
    Тое, што ён параўнаў з іншымі суразмоўнікамі за сталом, кажа што маецца на ўвазе выкшталцонасць адукаванага чалавека, а не тое, што нейкі афрыканец вывучыў ангельскую
  • Прашто
    11.07.2025
    Ніпрашто, Тое, што ён параўнаў з іншымі суразмоўцамі за сталом, сведчыць толькі пра прыроджанае хамства Трампа, і ні пра што іншае.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі36

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі36

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць