Грамадства55

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра

Забраніраваць жыллё праз booking.com з беларускай картай — яшчэ той квэст. Ёсць лайфхак: выбраць варыянт без перадаплаты або паспрабаваць правесці плацеж непасрэдна праз гатэль.

Домскі сабор у Рызе

Чытачка Onliner.by Дар’я паспрабавала гэты варыянт, але ледзь не засталася без грошай.

— Забраніравалі з мужам гатэль у Рызе, добрыя водгукі, адэкватная цана. Браніравалі спецыяльна без перадаплаты, бо не хацелі важдацца з пытаннямі апрацоўкі беларускіх картаў Booking, — расказвае Дар’я.

Але ўчора ёй на пошту прыйшло паведамленне ад гатэля, у якім яе прасілі ўнесці перадаплату, каб браніраванне не было анулявана.

— Я без злой думкі заходжу на сайт, адкрываю паведамленне праз сайт і пераходжу па спасылцы. Там падцягваюцца ўсе даныя браніравання, мае карткі, якія былі ў мяне прывязаныя да Booking, карацей, уся інфармацыя, — апісвае дзяўчына.

Пасля ўводу CVC-кода карты прыйшла СМС для спісання сродкаў, і Дар’я звярнула ўвагу, што браніраванне каштуе 60 еўра, а ў СМС ужо сума — 388 еўра.

— Не ведаю, наколькі гэта махлярства новае, але я пра такое яшчэ не чула.

Праз прыкладна гадзіну прыйшло паведамленне ад гатэля, дзе было напісана, што яны былі скампраметаваныя, не пераходзьце ні па якіх спасылках і іншае.

Дар’я заблакавала карту, грошы з яе не спісалі. На шчасце, там было менш сродкаў, чым у яе хацелі скрасці.

Каментары5

  • Егор
    11.07.2025
    PayPal замечательно обходит все эти ограничения для бел карт. Не нужно ничего выдумывать
  • Максим Дизайнер
    11.07.2025
    Егор, Действительно, не нужно ничего выдумывать, отстегивая 10% ПейПэлу.
  • Не
    11.07.2025
    Егор, Пэйпал ідзе ў дупу. Неяк зарэгіўся, прывязаў картку. Пасьля 2-х данатаў ува Ўкраіну прыходзіць паведамленне з такім сэнсам: "у вас падазроная гісторыя транзакцый. Ваш акаўнт часова заблакаваны, пакуль не пройдзеце паўнавартасную верыфікацыю" (з запаўненнем усіх асабістых дадзеных, прыкладаннем фота і г.д.). Больш з імі справаў не маю

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?44

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць